ЗАПРАШАЕ АСЕННІ КІРМАШ
Бульбу, збожжа, агародніну, жывую рыбу, мёд і прадукты пчалярства можна будзе набыць у Лунінцы 16 кастрычніка.
У час правядзення кірмашу сена, салома і гной будуць прадавацца ў раёне аўтастанцыі на пляцоўцы, адведзенай пад рэалізацыю прадукцыі жывёлагадоўлі.
На вуліцах Прывакзальная, Фрунзе і Піянерская бу-дзе перакрыты рух транспартных сродкаў з 7.00 да 14.00. Адпраўленне гарадскіх і прыгарадных аўтобусаў (Лунінец – Дубаўка, Лунінец – Багданаўка) будзе здзяйсняцца ад СШ №1 г. Лунінца і далей па маршруту.