ЗАПРАШАЕМ НА ВУЧОБУ

Лунінецкі РАУС праводзіць адбор кандыдатаў для паступлення ў наступным годзе на вучобу ў УА “Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь” і УА “Магілёўскі вышэйшы каледж Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь”.
У акадэмію праводзіцца набор на факультэт міліцыі на спецыяльнасці права-знаўства (спецыялізацыі “аператыўна-вышуковая дзейнасць” і “адміністрацыйна-прававая дзейнасць”), эканамічнае права (спецыялізацыя “аператыўна-вышуковая дзейнасць”) і судова-экспертны факультэт  па спецыяльнасці “судовая экспертыза”. Для паступлення патрабуюцца сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай (рускай) мове, матэматыцы і грамадазнаўству. Пасля заканчэння выпускнікам прысвайваецца кваліфікацыя адпаведна юрыст, юрыст з веданнем эканомікі і юрыст-эксперт-крыміналіст.
У каледж праводзіцца набор на факультэт міліцыі на спецыяльнасці права-знаўства (спецыялізацыі “адміністрацыйна-прававая дзейнасць” і “аператыўна-вышуковая дзейнасць”). Для паступлення патрабуюцца сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай (рускай) мове, матэматыцы і грамадазнаўству. Пасля заканчэння выпускнікам прысвайваецца кваліфікацыя юрыст.
Тэрмін навучання ў абедзвюх установах – 4 гады.
Даведкі па адрасе г. Лунінец, вул. Чырвонаармейская, д. 4, каб. 22, 27. 
Тэл. 2-10-93, 2-21-83, маб. velcom 7155505, 3588034.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть