ЗАРПЛАТА Ў “КАНВЕРЦЕ”: УРОН І ДЗЯРЖАВЕ, І ПРАЦАЎНІКУ
Павышэнне падатковай культуры плацельшчыкаў ажыццяўляецца шэрагам мерапрыемстваў.
Згодна з артыкулам 56 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, грамадзяне павінны прымаць удзел у фінансаванні дзяржаўных даходаў шляхам уплаты падаткаў, пошлін і іншых плацяжоў. Аднак, некаторыя суб’екты прадпрымальніцкай дзейнасці ўтойваюць даходы і мінімізуюць падатковыя абавязкі. Каб выявіць і папярэдзіць падобныя парушэнні, штомесяц праводзім аналіз сярэдняй зарплаты на падставе дадзеных, указаных у падатковых дэкларацыях. У ходзе планавых і нечарговых праверак у шэрагу арганізацый устаноўлена налічэнне заплаты ў памеры, ніжэйшым за бюджэт пражытачнага мінімуму, не налічэнне і не выплата заробку, запазычанасць. Па гэтых фактах накіраваны звесткі ў Пінскую міжраённую інспекцыю працы для прыняцця мер рэагавання. У некаторых фізічных асоб, атрымліваючых нізкую зарплату ці не адлюстраваную ў бухгалтарскім уліку, сумы расходаў перавышаюць даходы. У выніку даналічаны падаходны падатак. Аператыўныя праверкі ўстанавілі факты ажыццяўлення забароненай дзейнасці індывідуальнымі прадпрымальнікамі – выкарыстанне наёмных работнікаў, якія не з’яўляюцца членамі яго сям’і ці блізкімі сваякамі; не заключэнне працоўных (грамадзянска-прававых) дагавораў. Бізнесменам прад’яўлены штрафы з канфіскацыяй даходаў, атрыманых у выніку незаконнай дзейнасці. Усім трэба ўсвядоміць: выплата заробку «ў канверце” зніжае пастуленні ў бюджэт падаткаў і пазбаўляе работнікаў сацыяльных гарантый.
Алена РАКІЦКАЯ, намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Лунінецкім раёне.