ЗАСЛУЖЫЎ – АТРЫМАЙ НАДБАЎКУ

Пастановай Саўміна Рэспублікі Беларусь № 1367 ад 13 кастрычніка 2011 года ўнесены змяненні ў Палажэнне аб пенсіях за асобыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь. Права на іх маюць грамадзяне, якія пражываюць на тэрыторыі краіны і атрымліваюць пенсію па ўзросту (жанчыны – 55 год, мужчыны – 60), інваліднасці (незалежна ад узросту), ці за выслугу гадоў (у адпаведнасці з законам “Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь”).

Пенсія за асобыя заслугі ўстанаўліваецца:

Героям Беларусі, Героям Савецкага Саюза, Героям Сацыялістычнай Працы; грамадзянам, узнагароджаным ордэнамі: “Айчыны” трох ступеняў, “За службу Радзі-ме” трох ступеняў, “Славы” трох ступеняў, “За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР” трох ступеняў; грамадзянам, узнагароджаным трыма і больш ордэнамі Рэспублікі Беларусь і (або) СССР; удастоеным ганаровых званняў Рэспублікі Беларусь, БССР або СССР (народны, заслужаны); лаўрэатам Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь, БССР, Ленінскай і Дзяржаўнай прэмій СССР; займаўшым вышэйшыя дзяржаўныя пасады Рэспублікі Беларусь, членам урада Рэспублікі Беларусь, старшыням аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама (пасля спынення імі работы на ўказаных пасадах); пераможцам і прызёрам Алімпійскіх, Паралімпійскіх, Дэфлімпійскіх гульняў, чэмпіёнам свету і Еўропы; камандзірам, ка-місарам, начальнікам штабоў партызанскіх брыгад і атрадаў.

Названая пенсія не ўстанаўліваецца тым, хто мае судзімасць.

Памер павышэння пен-сіі за асобыя заслугі вызначаецца ў кожным кан-крэтным выпадку Камісіяй пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і не можа перавышаць 250 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросту.

Грамадзян, якія адносяцца да адной з пералічаных катэгорый, просім патэлефанаваць на нумар 3-47-01 або 3-47-02. Звярніце ўвагу, узнагароджаным неабходна мець не менш як тры ордэны, а не медалі.

Ірына СЕМЯНЧЭНКА, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть