ЗАСВЯЦІЛІСЯ…

Аўтараў шэрагу крадзяжоў з аўтамабіляў удалося ўстанавіць лунінецкім праваахоўнікам.
Ва ўчыненні злачынстваў падазраюцца два  жыхары Міжлесся і лунін-чанін. Пакуль ім інкры-мінуюцца сем эпізодаў.
ЛЮТУЮЦЬ БРАКАНЬЕРЫ…
Ва ўрочышчы Хваецкае выяўлены незаконны адстрэл дзікага кабана. 
Асоба, якая рызыкнула пайсці на гэта без належных дакументаў, устанаўліваецца. Нанесены ўрон ацэньваецца як буйны – у 60 базавых велічынь. Пакаранне за яго таксама пагражае нежартоўнае – штраф не менш як 5 000 000 рублёў, арышт да 6 месяцаў, абмежаванне волі да 2 год ці нават пазбаўленне волі на тэрмін да 3 год.
… І НАРКАМАНЫ
Жыхар Мікашэвіч звярнуў на сябе ўвагу праваахоўнікаў не зусім адэкватнымі паводзінамі каля інтэрната РУВП “Граніт”.
Пры больш блізкім знаёмстве з асобай высветлілася, што ён знаходзіцца ў стане наркатычнага ап’янення. У кішэні небаракі знайшлі  больш як 1 грам марыхуаны. Цяпер раней су-дзімаму за незаконнае захоўванне наркотыкаў пагражае новае пакаранне.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть