ЗАЗІРНУЦЬ У МІНУЛАЕ
лунінчан і жыхароў раёна запрашаюць супрацоўнікі
краязнаўчага музея.
Сёлета яны ўпершыню далучацца да міжнароднай акцыі «Ноч
музеяў», гасцінна расчыніўшы дзверы ўстановы 18 мая ў 18-00.
– У гэты вечар наведвальнікаў чакае цікавая і захапляючая
праграма: касцюмаванае «вандраванне» па залах, дэгустацыя страў беларускай
нацыянальнай кухні, дыскатэка мінулага і яшчэ велізарная маса сюрпрызаў.
Мерапрыемствы працягнуцца амаль пяць гадзін, і скончацца позна вечарам, – распавядае дырэктар музея Ганна ПАКІНА. – У
паўсядзённасці не абмяжоўваемся экскурсіямі па пастаяннай экспазіцыі, якая
прысвечана гісторыі роднага краю ад першага узгадвання ў летапісах да цяперашніх
дзён. Адно з 5 памяшканняў рэгулярна выкарыстоўваем для знаёмства з культурнымі
каштоўнасцямі з «запаснікаў”. У хуткім часе ўсе жадаючыя змогуць наведаць
выставы агнястрэльнай зброі і камянёў. Не забываем пра выхаванне
падрастаючага пакалення і прывіцці
любові да малой радзімы, сістэматычна наведваем со спецыяльнымі заняткамі
дзіцячыя садкі.
Хоць, на першы погляд, гісторыя нашай зямлі вывучана
дасканала, усё ж, у ёй яшчэ нямала «белых плям». Іх даследуе навуковы
супрацоўнік Іна Сайко.
Сёння ў фондах музея налічваецца 13 тысяч прадметаў асноўнай
і навукова-дапаможнай накіраванасці.
Вялікая колькасць экспанатаў датычыць этнаграфіі і сучаснасці. Добра прадстаўлены так званы «польскі» перыяд
– посуд, бытавыя прыборы, музычныя інстументы і іншыя чведчанні таго часу. А вось калекцыю часоў Вялікай Айчыннай і
пасляваенны перыяд вельмі хацелася б папоўніць. Не ў поўнай меры паказана і
сельская гаспадарка. Таму, просім жыхароў горада і раёна, перш чым выкінуць ці
знішчыць непатрэбную старую рэч, звярнуцца ў музей па кантактным тэлефоне –
2-19-97. Будзем рады любой дапамозе ў захаванні гісторыі і культуры для будучых
пакаленняў!