ЗБЕРАГЧЫ ПАМЯЦЬ. НЕ ДАПУСЦІЦЬ ДРУГОГА ЧАРНОБЫЛЯ!

Мінула 24 гады з моманту чарнобыльскай катастрофы, але яе наступствы па-ранейшаму адбіваюцца на лёсах тых, каго закранула бяда, хто застаецца жыць на забруджаных тэрыторыях. Гэта падкрэслівалі ўдзельнікі 8-га інфармацыйна-метадычнага семінара, які праходзіў у Пінску.

У цэнтры ўвагі было далейшае ўдасканаленне ўзаемадзеяння Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС з мясцовымі дзяржаўнымі органамі і рэгіянальнымі структурамі Беларускай Праваслаўнай Царквы ў ажыццяўленні інфармавання насельніцтва пацярпелых раёнаў Брэстчыны па пытаннях пераадолення наступстваў чарнобыльскай катастрофы.

Прадстаўнікоў Лунінецкага, Столінскага і Пінскага раёнаў вітаў начальнік Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС Уладзімір Чэрнікаў. Выступаючыя спыняліся на рэалізацыі ўстаноўленых заданняў, а таксама праводзімай маштабнай рабоце па распрацоўцы праекта Дзяржаўнай праграмы па пераадоленню наступстваў катастрофы на 2011-2015 гады. Важнае месца адводзілася пытанням сацыяльнай абароны грамадзян ва ўмовах змянення норм чарнобыльскага заканадаўства, праблемам навуковага забеспячэння дзяржаўных і міждзяржаўных праграм. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанню Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ларыса Вершаловіч расказала, як вядзецца вывучэнне праблем на месцах. Так, у ходзе паездак стала відавочна, што на Гомельшчыне і на Брэстчыне яны часта пераклікаюцца і звязаны з газіфікацыяй, станам аўтобуснага парку для падвозу дзяцей у школы і на аздараўленне, выплатай пад’ёмных для маладых спецыялістаў, накіраваных на работу ў забруджаныя рэгіёны і іншыя.

Дырэктар філіяла “Беларускае аддзяленне Расійска-беларускага цэнтра па праблемах наступстваў катастрофы на ЧАЭС” Зоя Трафімчык спынілася на інфармацыйных аспектах стратэгіі адраджэння забруджаных тэрыторыі. Яна падрабязна расказала пра конкурс малюнкаў, на які даслалі работы 1000 дзяцей з розных куткоў Беларусі. У іх ліку – творы лунінчанкі Анастасіі Кацуба і жыхара Мікашэвіч Дзяніса Быкоўскага, якія можна было ўбачыць на арганізаванай выставе.

Аб тым, як наладжна інфармацыйная работа па чарнобыльскай праблематыцы ў нашым раёне паведаміла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Наталля Петраноўская. Старшыня Вулькаўскага сельвыканкама Аляксандр Кушнярэвіч расказаў, як на месцы вырашаюцца праблемныя пытанні.

Падводзячы вынік работы семінара, намеснік начальніка Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС Мікалай Цыбулька падкрэсліў, што мы не маем маральнага права выкрэсліць з памяці пакаленняў гераічныя старонкі дзейнасці соцень тысяч “ліквідатараў”, героеў Чарнобыля – нашых землякоў. Нельга забыць і назвы населеных пунктаў, якія пакінулі перасяленцы. Захоўваць памяць пра Чарнобыль – значыць, засцерагчы нашчадкаў ад паўтарэння трагедыі.

Алена ДАНІЛОВІЧ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть