ЗБЕРАГЧЫ ТОЕ, ШТО ЁСЦЬ

Традыцыйная прэс-канферэнцыя прадстаўнікоў рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі са старшынёй аблвыканкама Канстанцінам Сумарам на гэты раз прайшла ў не зусім звычным фармаце.
Перад пачаткам дыялогу з кіраўніком вобласці журналісты пабывалі ў СВК “Квасевічы” Івацэвіцкага раёна, на мясцовым кукуруза-калібровачным заводзе і на стаўшым асабліва вядомым пасля візіту Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі прадпрыемстве  “Івацэвічыдрэў”. Культурны аспект экскурсій быў увасоблены ў наведванні Косаўскага палаца і сядзібы Тадэвуша Касцюшкі ў Марачоўшчыне.
Уражваючым было ўсё: унікальнае абсталяванне на Квасевіцкай МТФ і надоі ў 6300 кілаграмаў малака на карову; першы і дастаткова ўдалы вопыт назапашвання ўласнага, беларускага насення кукурузы; сённяшні дзень і перспектывы развіцця дрэваапрацоўчай вытворчасці, якая неўзабаве павінна “прырасці” заводам па вытворчасці сучаснай мэблі; гожае абліч-ча палаца Паскевічаў, які ў выніку праводзімай рэканструкцыі перажывае другое нараджэнне; сціплая па сённяшніх мерках сядзіба-музей знакавай для гісторыі Беларусі асобы Тадэвуша Касцюшкі.
Убачанае наклала свой адбітак на наступны ход прэс-канферэнцыі. На прыкладзе аднаго асобна ўзятага раёна можна было яскрава пераканацца, што зроблена на Брэстчыне нямала. 
(Працяг на 4-ай стар).
Гаварылі пра гэта лічбы і факты, якія прывёў у сваім уступным слове Канстанцін Сумар. Адыходзячы год кіраўнік вобласці ахарактарызаваў, як няпросты. На першы план выйшлі задачы мадэрнізацыі прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі, актывізацыі знешняга попыту, павышэння прадукцыйнасці працы і за кошт гэтых фактараў – забеспячэння росту заработнай платы і ўзроўня жыцця насельніцтва.
Эканоміка выйшла на пазіцыі папярэдняга года: валавы рэгіянальны прадукт (ВРП) вобласці склаў у параўнанні з леташнім 100,1 працэнта. Прыкладна пятую частку ВРП забяспечыла работа аграпрама. Умацоўвалася фінансавае становішча рэгіёна. Арганізацыямі вобласці атрымана чыстага прыбытку ў 1,8 раза больш, чым летась. Змяншаецца колькасць стратных прад-прыемстваў. Адзначаны прыкметны рост (111 працэнтаў) экспарту тавараў: сёння прадукцыю прадпрыемстваў вобласці чакаюць у 74 краінах свету.
У прамысловасці аб’ёмы вытворчасці павялічыліся на 2,8 працэнта. Сярод прадпрыемстваў, дзе сёлета завершаны важнейшыя інвестыцыйныя праекты, быў названы наш “Граніт”, дзе вытворчыя магутнасці з уводам у строй пятай тэхналагічнай лініі павялічыліся на 30 працэнтаў.
Ладзяцца справы ў аграпрамысловай галіне. Сёлета атрымалі 1,6 мільёна тон зерня, г.зн. больш чым па 1 тоне на жыхара вобласці. У рэспубліканскім спаборніцтве Брэстчына заняла першае месца. Павялічана вытворчасць рапсу, цукровых буракоў. Створаны паўтарагадзічны запас кармоў для грамадскага статка, што дазваляе нарошчваць пагалоўе жывёлы.
У вобласці рэканструявана 188 і пабудавана 29 новых малочнатаварных фермаў. Вытворчасць малака за 2012 год чакаецца на ўзроўні 1 мільён 250 тысяч тон (108,3 працэнта ў параўнанні з леташнім). У сярэднім на карову атрымана яго 4 тысячы 800 кілаграмаў. Павялічваецца вытворчасць мяса: сёлета яна складзе 245 тысяч тон.
 Што датычыць інвестыцый, то яны па-ранейшаму з’яўляюцца асновай развіцця ўсіх сфер дзейнасці. Сёлета прадпрыемствамі і арганізацыямі вобласці іх асвоена амаль 14 трыльёнаў рублёў. Прыкладна 40 працэнтаў сродкаў накіравана на мадэрнізацыю вытворчасці. Для стымулявання інвестараў шляхам прадастаўлення ім прэферэнцый у вобласці заключана 135 дагавораў на суму ў 9      трыльёнаў рублёў. Расце паступленне замежных інвестыцый у эканоміку рэгіёна. Калі 10 год таму ад замежных інвестараў паступіла 14 мільёнаў долараў ЗША, то за 9 месяцаў 2012 года іх аб’ём склаў 144 мільёны.
Пералічыў Канстанцін Сумар і важныя аб’екты, якія былі ўведзены сёлета за кошт сродкаў абласнога бюджэту. Сярод іх – плавальны басейн у Лунінцы і паромная пераправа праз Прыпяць. Нямала зроблена ў сферы адукацыі. Адкрыты 3 новыя школы, і адна з іх – у Вульцы 2 на Лунінеччыне. Увогуле, на ўзвядзенне аб’ектаў адукацыі ў вобласці выдаткавана 186 мільярдаў рублёў, што прыкметна больш, чым у іншых рэ-гіёнах краіны, акрамя Мінска.
У спісе завершаных сёлета будаўнічых аб’ектаў многія таксама маюць лунінецкую прапіску. Гэта газіфікацыя Вулькі 2 і Кажан-Гарадка, добраўпарадкаванне вуліц у в. Лахаўка, будаўніцтва аўтамабільнай дарогі ў Мікашэвічах. Нямала новых аб’ектаў паявілася ў сферы аховы здароўя.
Прыкметна больш, чым планавалася ўведзена жылля.
Расказаў Канстанцін Сумар і аб планах на наступны год.  Мяркуецца прыцягнуць у вобласць каля 28,5 трыльёнаў рублёў інвестыцый у асноўны капітал, што на 10 працэнтаў больш, чым у 2012 годзе. Прычым інвестыцыйныя праекты будуць мець яскравую сацыяльную накіраванасць. Так, у наступным годзе плануецца ўвесці ў строй 1 мільён 100 тысяч квадратных метраў жылля, што амаль удвая больш, чым сёлета. З дзяржаўнай пад-трымкай будзе яго пабудавана 390 тысяч квадратных метраў. Акрамя гэтага, у многіх гарадах паявяцца новыя палік-лінікі, дзіцячыя сады, школы, спартыўныя аб’екты.
У сельскай гаспадарцы прырост прадукцыі запланаваны на ўзроўні 6,5 працэнта. На 18 працэнтаў будзе павялічана вытворчасць зерня, на 34,6 – масланасення рапсу, на 9 – малака, на 5 працэнтаў – мяса. Запланаваны таксама рост экспарту тавараў і паслуг.
Сярэднямесячная намінальная заработная плата павялічыцца на 25 працэнтаў, а рэальная – на 7,3 працэнта. Мяркуецца, што ў 2013 годзе сярэднямесячная намінальная заработная плата дасягне 4 мільёнаў 75 тысяч рублёў.
Усё сказанае старшынёй аблвыканкама пераконвала, што эканоміка Брэстчыны будзе развівацца прагназуемымі тэмпамі і забяспечыць запланаваную напаўняльнасць бюджэту, расходы якога, як і ў папярэднія гады, маюць на мэце  сацыяльную накіраванасць і падтрымку рэальнага сектара эканомікі.
Закцэнтаваўшы ўвагу на тым, што будучы год Прэзідэнтам аб’яўлены Годам беражлівасці, Канстанцін Сумар пад-крэсліў: “Трэба будзе не толькі эфектыўна працаваць і нала-джваць вытворчасць, але і берагчы тое, што створана”. 
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть