ЗДАРОЎЕ – гэта прыгожая ўсмешка
8 лютага – Сусветны дзень стаматолага
Так лічыць загадчык стаматалагічнага аддзялення ЦРБ
Яўген Мурко. Ён больш як 25 год служыць справе медыцынскага абслугоўвання
лунінчан. Сярод 14-ці зубных урачоў і зубных фельчараў адзначае вопытнасць
Анатоля Праскурава ў Луніне і стараннасць Наталлі Сыцэвіч у Лунінцы. Своечасова
і якасна лячыць пацыентаў урачам дапамагаюць медсёстры Лідзія Аляшкевіч (хірургічны
кабінет) і Ніна Вайтовіч (платны). Што да стаматолагаў, то гэтыя паслугі ў
раёне аказваюць 16 спецыялістаў. У іх ліку – Васіль АНДРАЙЧУК і Ігар ТУРЫЧЭНКА
(на здымках), урачэбны стаж якіх набліжаецца да 10-ці год.
Таццяна ВАСІЛЬЕВА.