ЗЯМЛЯ ТРЫМАЕЦЦА НА ЛЮБВІ
У старажытнасці на востраве жылі духоўныя каштоўнасці. Аднойчы яны заўважылі, што востраў ідзе пад ваду, і сталі спешна пакідаць яго. Кожнай знайшоўся карабель, і толькі Любоў засталася без прыстанішча. Яна звярнулася да Багацця:
– Вазьмі мяне да сябе!
– Гэта немагчыма, – пачула ў адказ, – мне найперш неабходна размясціць золата і самацветы… Любоў паклікала Сум, але той адказаў, што яму трэба знаходзіцца ў адзіноце. Яна папрасіла дапамогі ў Гонару, але ён пабаяўся, што Любоў можа парушыць гармонію на яго караблі. На другім судне міма праплывала Радасць, так занятая вяселлем, што нават не пачула заклікаў Любві. У адчаі тая не ведала, што рабіць далей, як раптам прагучаў чыйсці голас:
– Любоў, я вазьму цябе з сабой…
Сівавалосы стары запрасіў яе на карабель, даставіў на вялікую зямлю і адплыў далей у толькі яму вядомым напрамку. Гэта адбылося так імгненна, што Любоў нават не паспела спытаць імя свайго збавіцеля. У роспачы яна ўсклікнула, усім адрасуючы сваё пытанне:
– Магчыма, камусьці знаёмы той, хто перавёз мяне?
– Гэта быў Час, – адказала Пазнанне.
– Але чаму ён вырашыў выратаваць менавіта мяне?
– Таму што толькі Час ведае, якая важная ў жыцці Любоў…
Калісьці лічылі, што зямля стаіць на трох кітах. Упэўнена: наша планета дагэтуль не знікла ў бездані, таму што трымаецца на любві. Застаецца пажадаць, каб у кожнага хапіла сіл не здрадзіць ёй, не загубіць. Захаваўшы любоў, працягнем жыццё.
Алена ЦІХАМІРАВА, настаўніца політэхнічнага каледжа.