“Залатая рыбка” – ВЕТЭРАНАМ

Рыхтуючыся да спаборніцтваў па зімовай рыбалцы, у мясцовых аматараў вывучылі найбольш спрыяльныя мясціны для лову.
Знаўцы параілі выехаць на штучнае вадасховішча ў Міжлессе. 34 удзельнікі спаборніцтваў не пашкадавалі аб вызначаным маршруце. Рыба бралася добра. Вузлавы інструктар па спорце Сяргей Хлуд сачыў за вагой улову. Пераможцам стаў майстар ТА-3 ТР-1 Уладзімір Крышаловіч з вынікам 1 кілаграм і 220 грамаў. На другім месцы – слесар Уладзімір Шпак, на 3-ім – электразваршчык Алег Чарнюк.
Асабліва задаволенымі былі нашы ветэраны працы. У падарунак ад магазіна “Залатая рыбка” былыя чыгуначнікі атрымалі вельмі неабходныя для іх захаплення прылады.
Аляксандр МАТОР, старшыня прафкама дэпо.    
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть