Запрашаем на СВЯТОЧНЫ ТЫДЗЕНЬ

Юбілей прэстыжная навучальная ўстанова Лунінца будзе святкаваць 15 кастрычніка, у 11 гадзін, у ГДК. Папярэднічае вялікай урачыстасці каскад адметнасцей меншага маштабу, якія запланаваны на наступны тыдзень. Расказвае намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ірына Анатольеўна ДАСЬКО:

– Маем вялікі вопыт правядзення пазаўрочных мерапрыемстваў шостага дня, таму выбіралі самыя лепшыя справы са шматлікіх цікавых. У панядзелак, 10 кастрычніка, правядзем урачыстую лінейку, пасля якой бібліятэка запросіць на інтэрактыўную гульню. У аўторак, 11-га, па ліцэю будзе аб’яўлены Дзень самакіравання, калі многія вучні паспытаюць “салодкага” настаўніцкага хлеба. У сераду, 12-га, на літаратурна-музычным вечары “Зноў у парога пушкінская восень” кожны клас прадэманструе ўменне ў бальных танцах. У чацвер, 13-га, на спартыўным свяце памераюцца сіламі тры каманды – вучняў, педагогаў і бацькоў. 14 кастрычніка, у пятніцу – свята Пакрова Багародзіцы, якое ў нашай Беларусі абвешчана Днём маці. Для бацькоў ліцэістаў праводзіцца сход, які будзе прысвечаны ўшанаванню нашых мамачак. Вось такую праграму рыхтуе калектыў, каб годна адзначыць 20-годдзе ліцэя. На юбілейных урачыстасцях будзем рады бачыць былых выхаванцаў і тых, хто марыць папоўніць нашы рады, іх бацькоў, сяброў, знаёмых, усіх, для каго, як для нас, ліцэй з’яўляецца гонарам Лунінца.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть