Захапіла “ПАЦЕХА”

Уразілі і іншыя вакалісты гарадскога і сельскіх Дамоў культуры, а таксама Мікашэвіцкай дзіцячай музычнай школы, якія выступілі на сцэне ГДК у заключным туры штогадовага агляду-конкурсу эстраднай песні «Надзея-2011”.

Сярод самадзейных талентаў ад 6 да 14 год Гран-пры заваяваў вакальны дуэт «Пацеха” (Палескі). Далей месцы размеркаваліся наступным чынам: першае – Алеся Дзікавіцкая (Любачын), другое – ансамбль «Маленькія шляхцічы” (Лунінец), трэцяе – Ганна Макаед (Лобча). У старэйшай групе – удзельнікі ад 15 да 26 год – перамог Ілья Капліч (Рэдзігерава). Прадстаўнікі Луніна Дзіна Багданец і Ксенія Корчык занялі першае і трэцяе месцы, Вольга Касач (Дзятлавічы) – другое. Прызы глядацкіх сімпатый ўручаны Ангеліне Карульскай і Дар’і Яворскай (Палескі). У гэты дзень усе канкурсанты былі вартыя ўзнагарод і сімпатый. Дыпломы і падарункі падрыхтаваў аддзел культуры райвыканкама. У самадзейных артыстаў ёсць час удасканаліць выканаўчае майстэрства, сцэнічны артыстызм, разнастайнасць рэпертуару – гала-канцэрт пераможцаў і прызёраў адбудзецца ў Лунінцы ў Дзень моладзі.

Таццяна ЛІВІНЕЦ, дырэктар раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть