Аўтобус для дзетвары
Общество

Аўтобус для дзетвары

ШкольныйНовы аўтобус з яскравым надпсам “Школьны” папоўніў аўтамабільны парк аддзела адукацыі раёна.

Транспартны сродак набыты за грошы абласнога бюджэту і каштуе каля 600 мільёнаў рублёў. “Абкатаць” яго пашчасціла дзецям, якія вучацца ў Дзятлавіцкай школе. Такі выбар начальнік раённага аддзела адукацыі Іван Раковіч растлумачыў тым, што ў Дзятлавічах адзін з двух аўтобусаў даўно выбраў свой рэсурс. Між тым, вазіць даводзіцца да 200 дзетак штодня.

Такому шыкоўнаму падарунку дзяржавы вяскоўцы вельмі рады.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть