Новости районаОбщество

А ў Лунінецкім раёне на Белым возеры – Дзед Мароз!

Работнікі Цэнтра дзіцячай творчасці г. Лунінца адкрылі рэзідэнцыю Дзеда Мароза. Па традыцыі месцам яе размяшчэння стаў стацыянарна-аздараўленчы лагер “Спадарожнік” на возеры Белае.

– Сеансы для дзетвары прайшлі 27 і 28 снежня, а таксама адбудуцца з 3 па 5 студзеня, – расказала дырэктар ЦДТ Вольга Шохан. – Наведвальнікамі сталі навучэнцы як гарадскіх, так і вясковых школ раёна. Плануецца, што ўсяго тут пабываюць больш як 700 хлопчыкаў і дзяўчынак. Для іх падрыхтаваны навагодняя квэст-гульня, хараводы, танцы, конкурсы, падарункі ад Дзеда Мароза. Можна скарыстацца гарачым харчаваннем і салодкімі пачастункамі, а таксама святочнымі сувенірамі. Дадатковая інфармацыя – па тэлефоне 6-15-49.

– «В Резиденции своей Дед Мороз так ждет гостей!» – удакладніла праграму Святлана Філонік. – Падчас дзіўнай квэст-гульні дзеці пабываюць у казачных герояў – Снегавіка, Воўка, Зайца, Лісы, Мядзведзя, Снежнай Каралевы і Пачвары. Ім прапануем выконваць розныя заданні, за якія атрымаюць права завітаць у Лунінецкую рэзідэнцыю. Тут іх сустрэнуць гаспадары – Дзед Мароз і Снягурка. Разам прапануюць патанцаваць, паспяваць, павесяліцца. Смачнай узнагародай стануць падарункі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть