Общество

А што выбіраеце вы?

Многія лічаць вясну самай прыгожай парой года. Усё навокал ажывае, пачынае квітнець і абнаўляцца. На змену шэраму небу i ледзяным раніцам прыходзіць цёплы ветрык і свежы водар першых кветак. Усё становіцца святлей і ярчэй, але расталы снег агаляе іншыя “прыгажосці”: смецце і хлам усіх колераў.

15 сакавіка пачаўся месячнік па добраўпарадкаванню тэрыторыі і навядзенню парадку на зямлі. Многія не сталі чакаць афіцыйнага аб’яўлення і прыступілі да работ загадзя. Так, жыхары дома №18 па вуліцы Гагарына ў Лунінцы выйшлі на суботнік 11 сакавіка. Кіраўніцтва жыллёва-будаўнічага кааператыва №5 паклапацілася аб кантэйнеры для смецця, які даставілі работнікі камунальнай службы. За некалькі гадзін дружнай работы жыхары шматпавярхоўкі прывялі тэрыторыю ў належны выгляд.

Праязджаючы па горадзе ў пачатку тыдня, звярнулі ўвагу, што наводзяць парадак на прылягаючай тэрыторыі ААТ “Палессе-электрамаш”, каля магазінаў райспажыўтаварыства. На неасфальтаваных гарадскіх вуліцах вядзецца грэйдзіраванне.

І ўсё ж, асобныя тэрыторыі псуюць выгляд і парушаюць экалогію. Заўважылі такія ўчасткі ў гаражным масіве, на які выхо-дзяць вокны санстанцыі. За гарадской кацельняй хаваюцца гурбы будаўнічых адходаў – рэшткі асфальту, бетонаканструкцый. Быццам і акуратна яны складзіраваны, але тэрыторыя не агароджана і няма спецыяльнага знака, які б абвяшчаў, што гэта – палігон. А значыць, гэта ні што іншае, як несанкцыянаваная звалка. Няма парадку каля сметнікаў па вуліцы Заслонава: кантэйнеры перапоўнены, вакол – галлё і нават старая мэбля. На гэтай жа вуліцы, дзе ў асноўным сучасныя прыгожыя дамы, асаблівай плямай выдзяляецца на адным з участкаў разбураная старая пабудова. Сапраўдная гара з абрэзанага галля ўтварылася на вуліцы Трошына… Гэта толькі невялікая частка месцаў, дзе патрабуецца ў бліжэйшы час навесці парадак як арганізацыям, так і жыхарам горада і раёна.

На жаль, дагэтуль многія працягваюць выстаўляць пакеты са смеццем на абочыны дарог. Іншы раз гэтае “дабро” стано-віцца здабычай катоў і сабак, якія актыўна праводзяць “рэвізію”. Хтосьці не даносіць да скрыняў акуркі цыгарэт, а хтосьці – паперу ад цукерак ці марожанага.

Кожны з нас хоць аднойчы, ды станавіўся сведкам падобных дзеянняў з боку землякоў. Звычайна проста адводзім вочы і робім выгляд, што нічога не адбылося, працягваючы абдумваць свае важныя пытанні і неадкладныя справы.

Можна зрабіць заўвагу так, каб мала не здалося, паказаць усю мізэрнасць і нізасць учынка. Аднак, у такім выпадку рызыкуеш трапіць пад “гарачую” руку парушальніка: хто ведае, якая будзе рэакцыя. Лепш аб убачаным праінфарміраваць міліцыю, ці камунальнікаў, або санстанцыю – тыя службы, якія маюць права скласці пратакол і пакараць вінаватага рублём.

Даведка

З 1 студзеня 2017 года выкідванне смецця караецца:

штрафам ад 115 да 1150 рублёў або папярэджаннем – за выкідванне смецця не ў скрыні, кантэйнеры і іншыя месцы часовага захоўвання адходаў;

штрафам да 690 рублёў – за вынас смецця з жылых памяшканняў не ў кантэйнеры або іншыя спецыяльна адведзеныя для смецця месцы;

штрафам да 460 рублёў або папярэджаннем – за забруджванне смеццем лясоў і іншай

драўняна-хмызняковай расліннасці;

штрафам ад 23 да 46 рублёў – за выкідванне смецця з транспартных сродкаў.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть