Общество

АБ УПЛЫВЕ ФІНАНСАВА-ЭКАНАМІЧНАГА КРЫЗІСУ НА БЕЛАРУСКУЮ ЭКАНОМІКУ

ішла гаворка падчас адзінага дня інфармавання насельніцтва, які адбыўся ў працоўных калектывах раёна.

Інфармацыйна-прапагандысцкія групы сустрэліся з работнікамі ПМС, РУВП “Спецжалезабетон”, ДРБУ-101, РУЭС, філіяла “Аптова-рознічнае аб’яднанне” райспажыўтаварыства, СВК “Чучавічы”. У лясгасе пабывалі старшыня райвыканакама Васіль Агіевіч, начальнік ЖКГ Васіль Вакульчык, галоўны ўрач УАЗ “Лунінецкая ЦРБ” Мікалай Кочык.

У сваім выступленні В.М. Агіевіч засяродзіў увагу на забеспячэнні работы прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў у сучасных умовах. Эканоміка нашай краіны таксама выпрабоўвае негатыўны ўплыў сусветнай “ліхаманкі” – фінансава-эканамічнага крызісу. Адзначана падзенне аб’ёмаў экспарту. На 1 чэрвеня 2009 года запасы гатовай прадукцыі на складах прадпрыемстваў краіны перавысілі 7,2 трыльёна рублёў.

Урадам краіны распрацавана Антыкрызісная праграма. Згодна з ёй, дзяржаўная падтрымка ажыццяўляецца ў адносінах да ўсіх прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі, пры гэтым асаблівая ўвага надаецца валаўтвараючым і горадаўтвараючым прадпрыемствам, а таксама тым, што працуюць на экспарт.

За 5 месяцаў прадпрыемствамі нашага раёна выраблена прадукцыі амаль на 225 мільярдаў рублёў, што складае 96, 2 працэнта (пры плане 115,4). Трэба адзначыць, што 6 з 11 прадпрыемстваў працуюць з ростам аб’ёмаў выпускаемай прадукцыі. Найбольшыя складанасці выклікае знешнеэканамічная дзейнасць. Экспартныя пастаўкі зніжаны на 54,8 працэнта.

Адчуваецца незапатрабаванасць сельскагаспадарчай прадукцыі, назіраецца зніжэнне цэн на яе. Таму неабходна шукаць рэзервы скарачэння затрат, укараняць новыя тэхналогіі, мадэрнізаваць вытворчасць.

Нягледзячы на ўсе цяжкасці, узровень рэнтабельнасці ў цэлым па раёне склаў +20,5 працэнта (летась +6,7). Прамысловы комплекс атрымаў 18 мільярдаў рублёў прыбытку, сельскагаспадарчы – 6,7.

Васіль Агіевіч адзначыў, што ў цэлым развіццё Лунінеччыны будзе ажыццяўляцца ў рамках Праграмы развіцця Прыпяцкага Палесся, якая закране ўсе сферы дзейнасці і інфаструктуру нашых населеных пунктаў, а таксама мерапрыемствы экалагічнай накіраванасці.

Уключыўшыся ў дыялог, работнікі лясгаса пацікавіліся рэканструкцыяй ачысных збудаванняў. Кіраўнік улады адказаў, што ў планах такія работы намечаны і нават вызначана сума – 4,5 мільярда рублёў.

На пытанне, якое датычыла магчымага будаўніцтва перапрацоўчага камбіната, Васіль Агіевіч зазначыў, што ва ўмовах, калі рэалізацыя падобнай прадукцыі ідзе складана, узводзіць прадпрыемства нямэтазгодна.

Востра стаіць праблема добраўпарадкавання вуліц. Адказваючы на пытанне, якое датычыла асфальтавання вуліц Герцэна, Машэрава, Брэсцкая, адначалася, што з-за недахопу сродкаў гэтыя работы будуць перанесены на больш позні тэрмін.

На перакрыжаванні вуліц Чырвоная і Блока знаходзіцца недабудаваны аб’ект, які на працягу больш як 10 год псуе знешні выгляд горада. Як падкрэсліў кіраўнік улады, цяпер вышукаюцца гаспадары, якія змаглі б знайсці будынку прымяненне і давесці яго да ладу.

На заканчэнне старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч падзякваў работнікам лясгаса за ўвагу і запрасіў прыняць актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторый напярэдадні святкавання 560-гадовага юбілею горада.

Анатоль ЗАХАРКЕВІЧ,
начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама.



Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть