Общество

АБЛАСНАЯ КАЛЕГІЯ РАБОТНІКАЎ АДУКАЦЫІ

праходзіць сёння ў нашым раёне.

Гасцямі Лунінеччыны сталі прадстаўнікі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама, начальнікі адпаведных аддзелаў з усіх раёнаў Брэстчыны.

Удзельнікаў нарады гасцінна чакаюць у дзіцячых садках №№1 і 10, а таксама СШ №4 г. Лунінца, Язвінскай і Дварэцкай школах. Менавіта на вопыце гэтых устаноў мяркуецца прадэманстраваць пераканаўчыя прыклады кіравання сістэмай псіхолага-педагагічнага і медыка-валеалагічнага забеспячэння адукацыйнага працэсу ва ўстановах раёна.

 

ГОД РАШАЮЧЫ, ВЫЗНАЧАЛЬНЫ

Менавіта так ахарактарызаваў 2010 год на чарговым пасяджэнні райвыканкама яго старшыня В.М. Агіевіч.

У ходзе пасяджэння дэталёва прааналізавана работа народнагаспадарчага комплексу Лунінеччыны ў першым квартале. Адначасова самая пільная ўвага была звернута на вынікі зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы і стан гатоўнасці да яе летне-пашавага ўтрымання.

Зацікаўлена паставіліся таксама да абмеркавання праводзімай дзяржаўнымі органамі работы па рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”.

“Плюсы” і “мінусы” работы са зваротамі грамадзян сталі відавочны пасля абмеркавання адпаведнага пытання.

Больш падрабязна аб усім – у бліжэйшых нумарах “ЛН”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть