Аб’яднаныя агульнай мэтай і справай
Общество

Аб’яднаныя агульнай мэтай і справай

img_2142Прайшло першае пасяджэнне савета раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Вітаючы прысутных, старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Рафаловіч адзначыў сур’ёзнасць праводзімага мерапрыемства і выказаў спадзяванне, што гэтая інавацыйная форма работы, падтрыманая на дзяржаўным узроўні, абавязкова прыжывецца  ў грамадстве. Прафсаюзы – сапраўдная сіла, якой падуладна вырашэнне многіх эканамічных праблем, што існуюць у розных галінах гаспадарчага комплексу краіны. Іх лідары – людзі ў калектывах аўтарытэтныя, і ім неабходна падтрымліваць наймальніка ў пытаннях наладжвання вытворчасці, стварэння якасных умоў працы і бяспекі, і ў той жа час пастаянна весці канкрэтную работу па адстойванню інтарэсаў працаўнікоў, падтрымліваючы іх ініцыятыву і наватарства.

З грунтоўным дакладам аб рэалізацыі на Лунінеччыне палажэнняў праграмы дзейнасці і ўзаемадзеяння аб’яднанняў арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, а таксама аб ходзе выканання комплексу мер па рэалізацыі асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады выступіў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Гапон. Расказваючы пра крокі,  што робяцца для паляпшэння дэмаграфічнага патэнцыялу, умацавання зда-роўя працоўных, а таксама ў  сферы развіцця фізічнай культуры і спорту, прафсаюзны лідар зрабіў акцэнт на фінансавай дапамозе, вы-дзяляемай ФПБ на аздараўленне дзяцей з малазабяспечаных сямей, а таксама  на разнастайнасці спартыўнага жыцця раёна. Шэраг мерапрыемстваў праводзіцца ў цесным узаема-дзеянні  з райкамам БРСМ, ветэранскімі арганізацыямі.

У мэтах адстойвання інтарэсаў працаўніка, павышэння эфектыўнасці грамадскага кантролю за захаваннем заканадаўства аб працы, кожны чацвер месяца прахо-дзяць прафсаюзныя прыёмы прававымі інспектарамі працы ФПБ. Для стымулявання наймальнікаў на стварэнне здаровых і бяспечных умоў працы, папярэджванне выпадкаў вытворчага траўматызму быў праведзены раённы агляд-конкурс на лепшую арганізацыю па ахове працы. Пераможцамі за 2015 год прызнаны РУВП “Граніт”, водаканал і прадпрыемства меліярацыйных сістэм. Вялікая работа прафсаюзнымі лідарамі вядзецца па замацаванню ў працоўных калектывах маладых спецыялістаў.

Незалежна ад формаў уласнасці прадпрыемстваў і арганізацый абараняюцца правы і інтарэсы работнікаў. Толькі за нядаўні перыяд у раёне створаны 13 новых прафсаюзных пярвічак. Да канца года плануецца заснаваць яшчэ тры. Ігар Іванавіч выказаў вялікую ўдзячнасць за работу ў гэтым напрамку старшыні райкама работнікаў АПК Вользе Ермалёнак.

Важным крокам у развіцці сацыяльнага партнёрства ў раёне з’яўляецца заключэнне калектыўных дагавораў на прадпрыемствах і арганізацыях. За 9 месяцаў 2016 года  іх было зарэгістравана 102, яшчэ ў 23 унесены змяненні і дапаўненні. Колькасць работнікаў у арганізацыях, дзе дзейнічаюць калектыўныя дагаворы, на сённяшні дзень складае 12670 чалавек, з іх 12397 – члены прафсаюза.

Прыемна адзначыць, што актывізавалася работа па ўключэнню ў калектыўныя дагаворы палажэнняў, гарантуючых сумленным работнікам працягненне кантрактаў на максімальны тэрмін, а заключэнне новых – не менш як на 3 гады. Прафсаюз актыўна працуе над тым, каб палажэнні Генеральнага пагаднення паміж урадам краіны і рэспубліканскімі аб’яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзаў у абавязковым парадку ўключаліся ў калектыўныя дагаворы, распрацоўваемыя і прымаемыя на мясцовым узроўні.

Аб праводзімай рабоце ў сваіх арганізацыях расказалі старшыні прафсаюзных камітэтаў: работнікаў адукацыі і навукі Нэлі Рафаловіч і ААТ “Граніт” Таццяна Гарбенка. А загадчыца сектара адміністрацыйна-гаспадарчага кантролю ФПБ Ганна Пашынская па выніках выступленняў зрабіла выснову, што аб’яднаныя прафсаюзы Лунінеччыны вядуць паўнацэннае жыццё, умеюць добра працаваць і знаходзяць час для адпачынку. І пажадала ў далейшым не здаваць пазіцыі.

Пасля пасяджэння прысутным прапанавалі канцэрт, які падрыхтавалі ў рамках Тыдня культуры асобныя выканаўцы і музычныя калектывы раёна. Многія з іх былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі аб’яднання прафсаюзаў і каштоўнымі падарункамі. Гэта старшыня прафсаюзнага камітэта “Лунінецкі лясгас” Аляксандр Пташац, народны ансамбль песні і музыкі “Шляхцічы” ГДК, загадчыца мастацкага аддзялення ДШМ Валянціна Трухановіч, ветэран працы Надзея Радзіяновіч, танцавальны калектыў “Абіссаль” ГДК, настаўнік па класе акардэона ДШМ Алег Шэўчык, вакалістка Ніна Ераміевіч, інжынер па гукатэхнічнаму абсталяванню ГДК Алег Жумашаў, загадчыца Палаца культуры “Граніт” Людміла Люст, ансамбль “Весніца” Палескага СДК, народны ансамбль народнай песні і музыкі “Прымакі” Дома культуры чыгуначнікаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть