Ад кожнага – па працы
Общество

Ад кожнага – па працы

7

20 лютага заканчваецца тэрмін уплаты збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў, прадугле-джаных Дэкрэтам №3 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”. Як рэалізоўваюцца палажэнні гэтага дакумента ў нашым раёне? Адказвае начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Лунінецкім раёне Аляксандр ДУНЬЧЫК.

– Дэкрэт №3, перш за ўсё, мае на мэце стымуляваць працаздольных грамадзян да ўдзелу ў агульнаграмадскіх справах. Бо чаму большасць праз падаходны і іншыя падаткі павінны ўдзельнічаць у фінансаванні сацыяльнай сферы, дабротамі якой карыстаецца кожны, а некаторыя спакойна займаюць утрыманскую пазіцыю? Сумы збору залічваюцца ў мясцовыя бюджэты базавага ўзроўню па месцы рэгістрацыі ці жыхарства плацельшчыка. Вызначаны парадак узаемадзеяння дзяржаўных органаў і арганізацый і сфарміравана адпаведная база да-дзеных. Гэтыя звесткі ў рэгіяальным разрэзе атрымалі і мы. Практычна адразу пачалі накіроўваць асобным жыхарам паведамленні аб неабходнасці своечасова і ў поўным памеры выплаціць падатак на ўтрыманства. 

– І ўсё ж памылак пазбегнуць не ўдалося. Як іх выпраўляеце?

– Гэта нават не памылкі, а ў пэўнай ступені зразумелыя недакладнасці, якія заўсёды можна своечасова ліквідаваць. І мы не чакалі, пакуль яны праявяцца: праводзілі сустрэчы з грамадзянамі, прамыя тэлефонныя лініі, тлумачылі асаблівасці дакумента ў ходзе асабістых прыёмаў. Ні да аднаго з плацельшчыкаў не прымяняліся прымусовыя меры спагнання збору. Шкада, што некаторыя асобы з мэтай прыцягнення ўвагі да сваёй персоны, дэзінфармуюць грамадскасць, правакуюць канфлікты, рыхтуючы ў самыя розныя інстанцыі аднолькавыя па зместу звароты.

– Куды звяртацца законапаслухмянаму грамадзяніну, які атрымаў паведамленне з падатковай інспекцыі, але ўпэўнены, што плаціць збор на ўтрыманства не абавязаны?

– Згодна з п.11 Дэкрэта №3, на працягу 30-ці каляндарных дзён з даты атрымання паведамлення такі грамадзянін мае права звярнуцца ў падатковы орган і прадставіць дакументы ці тлумачэнні, якія сведчаць, што чалавек і насамрэч не абавязаны плаціць вышэй пазначаны збор. Што гэта за дакументы? Скажам, выпіска з працоўнай кніжкі, карт-рахунка, даведка аб часовай рэгістрацыі, іншыя паперы, якія сведчаць, што ён больш як 183 дні знаходзіўся за межамі Рэспублікі Беларусь. У падатковай інспекцыі будзе дакладна  разгледжаны кожны з такіх выпадкаў і прынята рашэнне ануляваць раней дасланае паведамленне, пацвердзіць яго ці ўнесці некаторыя змяненні. На пачатак лютага правам звярнуцца ў падатковую інспекцыю скарысталіся 56 чалавек. Усе выпадкі ўважліва разгледжаны, па ўсіх прыняты абгрунтаваныя рашэнні. Прычым, ануляванне паведамленняў не з’яўляецца нечым агульнапрынятым, бо нярэдка звесткі аб адсутнасці ў грамадзяніна абавязку па ўплаце збору могуць быць прадстаўлены толькі ім самім. А значыць, і зацікаўленасць у станоўчым зыходзе справы павінны ісці ад самога чалавека. Больш дакладныя тлумачэнні аб дакументах, якія варта прадставіць у падатковы орган, можна атрымаць па тэлефоне 6-28-41.

– А як быць тым, хто фармальна быццам бы і абавязаны плаціць збор на ўтрыманства, але на справе для таго, каб быць вызваленым, яму не хапіла, скажам, усяго некалькі рабочых дзён? Ці чалавек трапіў у няпростую жыццёвую сітуацыю, не меў магчымасці працаваць, бо давялося даглядаць цяжка хворых бацькоў…

– У такіх выпадках варта звяртацца ў службу “Адно акно” райвыканкама. Усе спрэчныя пытанні падобнага кшталту разглядае спецыяльна створаная пры райвыканкаме камісія, якую ўзначальвае намеснік старшыні Анатоль Захаркевіч. Ведаю, што туды з просьбай вызваліць ад збору на ўтрыманства ўжо звярнуліся 12 чалавек. Кожны выпадак разглядаецца ўважліва, і рашэнне прымаецца па кожным асобна ўзятым выпадку з вывучэннем усіх дакументаў і абставін справы. Больш таго, у адпаведнасці з арт.43 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, мясцовыя Саветы дэпутатаў ці па іх даручэнню мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ўправе прадастаўлць асобным плацельшчыкам льготы па рэспубліканскіх падатках, зборах (пошлінах), якія поўнасцю ўплачваюццца ў мясцовыя бю-джэты. Датычыць гэта, перш за ўсё, тых, хто не звязаны з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай дзейнасці, зыходзячы з іх маёмаснага становішча. У вышэй пазначаных органаў ёсць права вызваляць ад уплаты збору грамадзян, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю. Прычым, трэба разумець, што вызначаюць яе абставіны, якія чалавек проста не мае магчымасці самастойна пераадолець.

– Ці шмат тых, хто без супярэчанняў выплаціў збор на ўтрыманства?

– Больш як 100 чалавек. У мясцовы бюджэт ад іх паступіла амаль 37 тысяч рублёў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть