Общество

Адказная і важная служба

Урачысты сход, прысвечаны Дню міліцыі, прайшоў у гарадскім Доме культуры.
Сабраўшыхся прывіталі і павіншавалі старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч, начальнік РАУС Уладзімір Рыбак, пракурор раёна Аляксандр Карлюк, старшыня ветэранскай міліцэйскай арганізацыі Мікалай Мігель. Дырэктар СШ №2 г. Мікашэвічы Галіна Сыцэвіч уручыла падзяку, а вучні прававых класаў падрыхтавалі ў якасці падарунка для сваіх “старэйшых калег” дзве песні.
Лепшыя супрацоўнікі аддзела атрымалі граматы і па-дзячныя пісьмы райвыканкама і райсавета, чарговыя званні згодна з загадамі. Цудоўным дапаўненнем святочнага сходу сталі музычныя нумары ў выкананні самадзейных артыстаў раёна.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть