Адметнасці рэгіёна
Общество

Адметнасці рэгіёна

орешкевичАдметнасці рэгіёна вызначаюць тэматыку зваротаў да дэпутата раённага Савета дэпутатаў па Кажан-Гарадоцкай выбарчай акрузе №6, начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалая АРАШКЕВІЧА. Ён — адзін з трох народных выбраннікаў, хто ўвайшоў у склад абласнога Савета дэпутатаў XXVII склікання, дзе прадстаўляе інтарэсы выбаршчыкаў па Дварэцкай выбарчай акрузе №42.

Сюды ўваходзяць жыхары наступных сельсаветаў: Багданаўскага, Бастынскага, Чучавіцкага, Вулькаўскага, Лунінскага (Палескі, Лунін, Лобча і Дубаўка), Дзятлавіцкага (аднайменныя вёска і станцыя), Дварэцкага (усе населеныя пункты, акрамя Азярніцы). Вырашаць набалелыя пытаны землякоў Мікалай Уладзіміравіч імкнецца незалежна ад графіку прыёму. Шмат кансультацый датычаць добраўпарадкавання, газіфікацыі, якасці пітной вады, працаўладкавання, падзелу маёмасці, суседскіх спрэчак…

Турбуе людзей асфальтаванне ўчастка дарогі з Ракітна ў Кажан-Гарадок. Была падрыхтавана праектна-каштарысная дакументацыя, прадугледжаны фінансавыя сродкі, але работы прыпыніла вырашэнне больш важнай на сённяшні дзень задачы — рамонт аўтамабільнай трасы М-10.

Жыхары Ракітна і Дварца часта звяртаюцца па пытаннях утрымання на хатніх падворках свіней. Хадайніцтва ў вышэйстаячыя інстанцыі па гэтай праблеме накіроўвалася, аднак яго не задаволілі па прычыне чарговай успышкі віруса афрыанскай чумы, новыя выпадкі заражэння якой зарэгістраваны ў Расійскай Федэрацыі, Літве, Украіне, Польшчы. Таму тут парада адна — з прывыч-най сялянскай справай давядзецца пакуль пачакаць.

У Кажан-Гарадку людзі заклапочаны якасцю пітной вады. Вось і на “Прамую лінію”, якую нядаўна правёў Мікалай Уладзіміравіч, таксама было тэлефанаванне. На адрасаваны ў КУП ВКГ “Лунінецкі водаканал” дэпутацкі запыт прыйшоў адказ: “Па вуліцы Цяплічнай у Кажан-Гарадку праходзіць водаправод працягласцю 380 метраў, які з’яўляецца тупіковым, у выніку чаго адбываецца застой вады. 26 чэрвеня работнікі выканалі прамыўку дадзенай водаправоднай сеткі, цяпер якасць адпавядае нарматыўным паказчы-кам. Больш таго, прынятарашэнне аб выкананні работ па яе закальцоўцы”.

У тым жа адказе за подпісам дырэктара Аляксандра Радзіяновіча дадзена тлумачэнне і па пытанню ліміту спажывання вады для жыхароў сельскіх населеных пунктаў. Згодна з Палажэннем аб парадку разлікаў і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду, зацверджаным пастановай Саўміна РБ №571 ад 12.06.2014 г., норма водаспажывання на аднаго зарэгістраванага па месцы жыхарства ў жылым памяшканні складае 140 літраў у суткі. На дадзены момант павелічэнне ліміту не прадугледжана. Тым не менш, прапанову аб змяненні ліміту ў бок павелічэння наш водаканал сумесна з іншымі арганізацыямі водаправодна-каналізацыйных гаспадарак накіраваў у Міністэрства ЖКГ.

Багданаўка славілася чарніцамі і венікамі. Таму не дзіўна, што грамадзяне цікавяцца магчымасцямі рынку збыту прадукцыі, дакументамі на яе рэалізацыю. Дарэчы, райспажыўтаварыства ў гэтым напрамку заўсёды ідзе насустрач вяскоўцам. Яшчэ адно балючае месца рэгіёна — незанятасць насельніцтва, калі большасць мужчын едуць на заробкі ў Расію.

Пытанні жыхароў Язвінак датычаць стану лініі электраперадачы. Дабрабыт людзей расце, у дамах паяўляецца больш сучаснай бытавой тэхнікі. Сілкаваць электраэнергіяй усё і адразу праблематычна. Замена абсталявання ідзе, але 100-працэнтнага выніку сёлета ніхто не абяцае.

За становішча ААТ “Лунінецлес” вельмі хвалююцца ў Вялікіх Чучавічах і Люшчы. Скарачаюцца рабочыя месцы, вопыт сапраўдных прафесіяналаў застаецца незапатрабаваным. Хочацца верыць, што прыйдзе новы дзень, які абавязкова прынясе станоўчыя перамены.

Завяршыўся клубнічны сезон. Колькі спрэчных пытанняў узнікала па новаму рынку, цане за ягады, добраўпарадкаванню тэрыторыі! Магчыма, некага расчаравалі новаўвядзенні, але іх дыктаваў час. Вопыт ёсць, таму многіх памылак на будучы год удасца пазбегнуць.

Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть