Общество

«АДНО АКНО»: АНАЛІЗУЮЧЫ, УДАСКАНАЛЬВАЕМ…

Пастаянная камісія райсавета па пытаннях законнасці, захавання правоў і свабод грамадзян разгледзела ход выканання заяўляльнага прынцыпу “адно акно” ў органах кіравання і самакіравання тэрытарыяльнага ўзроўню раёна. Старшыня камісіі Мікалай Уладзіміравіч АРАШКЕВІЧ адзначае:

– У структурных падраздзяленнях і ведамасных арганізацыях райвыканкама ажыццяўляюцца 113 адміністрацыйных працэдур, з іх па 16-ці – заявы прымаюцца ў службе “адно акно”. За мінулы год апрацаваны адпаведна 33016 і 1470 заяў. На падставе апошніх выдадзены 1024 даведкі і іншых дакументаў. Гарсельвыканкамы выконваюць ад 35 да 42 адміністрацыйных працэдур (у залежнасці ад наяўнасці на балансе жылых памяшканняў і газіфіцыраваных населеных пунктаў). Летась прыняты 17460 заяў. 27 мая атэставаны ўсе службовыя асобы, якія працуюць па заяўляльным прынцыпе “адно акно”. Паўсюдна маецца інфармацыйны матэрыял, набраны буйным шрыфтам. Сучасныя пластыкавыя стэнды выраблены эстэтычна, у адным стылі.

Адзначаны і парушэнні ў гэтай рабоце. Да лакальнай сеткі не падключаны па аднаму з камп’ютараў у Вулькаўскім і Дварэцкім сельвыканкамах, Мікашэвіцкім гарвыканкаме. У двух апошніх, дарэчы, камп’ютарная тэхніка не адпавядае патрабаванням і падлягае замене. Яшчэ адна заўвага – некаторыя сельсаветы за год ні разу не разгледзелі работу з заявамі грамадзян, хаця вынікі яе неабходна аналізаваць не радзей, чым раз у паўгоддзе.

У рашэнні патрабуецца працягваць удасканальваць работу са зваротамі грамадзян па заяўляльным прынцыпе “адно акно”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть