Общество

Адзначылі свята ўспамінамі

Цудоўнае надвор’е напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі сабрала на плошчы Леніна шмат гараджан.

001

“Гісторыю рэвалюцыі i яе ўpoкi забываць нельга, бо яна дапамагае лепш зразумець мінулае i разабрацца ў сучасным. Ідэі аб’яднання i салідарнасці працоўных, роўнасці ўcix людзей застаюцца актуальнымі i ў наш час», — адзначыў у сваім выступленні старшыня раённага Савета дэпутатаў Bіктap Рафаловіч.

В.а. першага сакратара райкама БРСМ Юрый Паўловіч нагадаў аб камуністычным саюзе моладзі, пераемнікам традыцый якога стала цяперашняя маладзёжная арганізацыя. Прыгожыя радкі пра Беларусь агучылі школьнікі, удзельнікі літаратурнай кампазіцыі.

Тыя, хто сабраўся, крыху пастаялі на плошчы, шчыра пагаварылi. Усё гэта нагадвала сустрэчу старых знаёмых. Праходзячыя міма аглядваліся на групу людзей у цэнтры плошчы — хтосьці здзіўлена, хтосьці з усмешкай. Пачуў ад адной з жанчын: “Памятаю, у дзяцінстве мы хадзілі на мітынгі. Цікава тады было i радасна. Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі быў сапраўдным святам!”.

Таксама адбылося ўскладанне вянкоў да помніка У.І. Леніну, усе жадаючыя маглі наведаць выставу з фондаў музея ці гістарычны экскурс у кінатэатры “Кастрычнік”. Свае экспазіцыі арганізавалі бібліятэкі i ўстановы культуры раёна, а ў навучальных установах прайшлі тэматычныя лекторыi i інфармацыйныя гадзіны.

002

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть