Актуально

Уборачная-2021 – без парушэнняў

Комплекс прафілактычных мерапрыемстваў праводзіцца на Лунінеччыне.

Яго мэта – паспяховае правядзенне ўборачнай кампаніі, забеспячэнне захаванасці гаруча-змазачных матэрыялаў, папярэджванне крадзяжоў матэрыяльна-тэхнічных каштоўнасцей, прыняцце мер па прадухіленню прычын і ўмоў, якія спрыяюць учыненню такіх злачынстваў. У РАУС створана спецыяльная рабочая група, у планы якой уваходзяць праверкі:

  • бяспечнага і бесперашкодага руху тэхнікі да месца правядзення палявых работ;
  • выяўлення і спынення фактаў знаходжання на рабочым месцы ў стане алкагольнага ап’янення, крадзяжоў.

Таксама плануецца правядзенне маніторынгу нясення службы вартавымі на аб’ектах захоўвання таварна-матэрыяльных каштоўнасцей і сельскагаспадарчай тэхнікі.

Нагадаем, што, згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, за дробны крадзеж (артыкул 11.1) максімальна можна атрымаць штраф да 30 базавых велічынь, ці грамадскія работы ці адміністрацыйны арышт. За набыццё, захаванне, выкарыстанне ці рэалізацыю фізічнымі асобамі афарбаванага нафтавага вадкага паліва (артыкул 13.23 ч.3) пагражае штраф ад 10 да 50 базавых велічынь.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть