Общество
АМАЛЬ ЯК У МАДАМ ЦЮСО…
У тым, што навучэнцы ДПТК сельскагаспадарчай вытворчасці багатыя на фантазію, сумнявацца не даводзіцца.
Гэта яны ў каторы раз пацвердзілі напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны. На стадыёне размясціліся скульптуры, вылепленыя са снегу. Асабліва прыцягваюць увагу фрагменты Брэсцкай крэпасці, Кургана Славы, мноства “баявой” тэхнікі, партрэт-бюст намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Івана Клімчука…