Анёл міласэрнасці — на Лунінеччыне
Общество

Анёл міласэрнасці — на Лунінеччыне

pachko

Акцыя “Нашы дзеці” дасягнула свайго апагею ў пераднавагоднія дні, але дабратворнага шэсця не спыняе і зараз. Наперадзе не менш цёплыя і прыгожыя святы – Ражство Хрыстова і Каляды.

Перад Новым годам пашчасціла пабываць на ранішніку ў Цэнтры дзіцячай творчасці, куды запрасілі дзетак-сірот. Іх, а таксама апекуноў, прыёмных бацькоў і бацькоў-выхавальнікаў з дзіцячых дамоў сямейнага тыпу віталі старшыня райвыканкама Аляксандр Пачко і яго намеснік Анатоль Захаркевіч.

Свята не абмежавалася цёплымі віншаваннямі і салодкімі падарункамі. Былі тут ліха закручаны сюжэт з пошукамі Дзядулі Мароза са Снягуркай, святочны карагод, вясёлыя жарты… Але самым жаданым сюрпрызам для ўсіх сталі іскрыстыя ўсмешкі дзетвары. Шчасліва глядзелі на ўсё, што адбывалася навокал, нават тыя, хто спачатку хаваў у вачанятках сум. Бачачы гэта, з задавальненнем  назіралі за хлопчыкамі і дзяўчынкамі дарослыя:  мерапрыемства дасягнула сваёй мэты!



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть