Общество

Арганізацыя не заплаціла – пенсіянер недаатрымаў

Згодна з Указам №87 ад 21.02.14 г. “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва Указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага страхавання” органам Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва дадзена права прыпынення аперацый па банкаўскіх рахунках плацельшчыкаў-даўжнікоў.
Дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння поўнага і своечасовага паступлення плацяжоў у дзяржаўны пазабюджэтны фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, а таксама для ўмацавання плацёжнай дысцыпліны.
Дадзенае права прымяняецца ў выпадках няўплаты ці няпоўнай уплаты ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны абавязковых страхавых узносаў, узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне і іншых плацяжоў. Таксама ўведзена забарона на адкрыццё банкам новых разліковых рахункаў плацельшчыку-даўжніку пры наяўнасці рашэння органаў Фонду аб спыненні аперацый па яго разліковых рахунках.
Гэта дазволіла знізіць пратэрмінаваную запазычанасць Фонду сельгаспрадпрыемстваў раёна. Па стану на 15 жніўня яна заставалася вялікай. Так, запазычанасць СВК “Багданаўка” склала 477 мільёнаў 384 тысячы 172 рублі, СВК “Гарадоцкі” – 466 994 949 рублёў, “Дзятлавіцкі” – 418 496 148 рублёў, “Азярніца” – 204 669 041 рубель, “Дварэцкі” – 153 609 949 рублёў.
У стаж работы працаўнікоў, згодна з заканадаўствам аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні, залічваюцца толькі перыяды, за якія праводзілася ўплата страхавых узносаў у бюджэт Фонду.
Перыяды, на працягу якіх сельгаспрад-прыемствы не ўплачвалі ці ўносілі няпоўную ўплату абавязковых страхавых узносаў будуць выключацца з агульнага працоўнага стажу работнікаў, што адмоўна адаб’ецца на памерах назначаемай ім пенсіі.
Ірына ЧЫСЦЯКОВА, начальнік Лунінецкага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть