Общество

Асноўны партнёр – Расійская Федэрацыя

рфАб’ём знешняга гандлю таварамі за 1 паўгоддзе на Лунінеччыне склаў 47,6 мільёна долараў ЗША, у тым ліку экспарт – амаль 30 мільёнаў, імпарт – каля 18 мільёнаў долараў ЗША. У параўнанні з леташнім знешнегандлёвы абарот раёна зменшыўся на 0,9 працэнта, у тым ліку экспарт – на 10,9 працэнта. Імпарт жа, наадварот, павялічыўся на 22 працэнты.

Удзельная вага раёна ў агульным экспарце вобласці склала 2,5 працэнта, імпарту – 1,6. Гандлюе раён у асноўным з краінамі СНД: сюды ідзе больш як 96 працэнтаў экспартнай прадукцыі. Імпартуем тавараў прыкладна пароўну з краін СНД і іншых. Сёлета тавары лунінецкіх прадпрыемстваў пастаўляліся на рынкі 13 дзяржаў, імпартавалі прадукцыю з 27 краін. Доля Расійскай Федэрацыі ў аб’ёме экспарту складае 88,9 працэнта, імпарту – 44,4.

У таварнай структуры найбольшую ўдзельную вагу займае прадукцыя жывёлагадоўлі – 39,5 працэнта, мінеральныя прадукты – 17,7. У структуры імпарту машыны і абсталяванне складаюць 45 працэнтаў, некаштоўныя металы і вырабы з іх – 15,1, пластмаса і вырабы з яе – 14,2, сродкі транспарту – 12,4 працэнта.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть