Общество

АЗДАРАЎЛЕННЕ – У ПОЎНЫМ АБ’ЁМЕ

Яго гарантуе нашай дзетвары Дзяржаўная праграма “Дзеці Беларусі”. Згодна з ёй, школьнікі Лунінеччыны будуць адпачываць і лячыцца ў ДРАЦ “Колас” і “Світанак”, санаторыях “Чабарок” і “Світанак” (РУВП “Граніт”). Па папярэдніх дадзеных, на працягу чэрвеня ў “Коласе” адпачнуць 217 дзяцей, у “Світанку”(Пінскі раён) – 180, у “Чабарку” – 70 і ў “Світанку” (Лунінецкі раён) – 74 хлопчыкі і дзяўчынкі. Не менш загружаным чакаецца і ліпень. У гэтым месяцы у “Колас” паедуць 171 школьнік, у “Світанак” – 310 і ў “гранітаўскім” “Світанку” адпачнуць 74 вучні нашых школ. Жнівень запросіць на адпачынак 312 нашых юных землякоў. 90 чалавек пабываюць у “Коласе”, 50 – у “Світанку”, 74 – у аднайменным аздараўленчым цэнтры нашага раёна і 98 – у “Чабарку”. Чакае дзетвару і аздараўленчы цэнтр “Спадарожнік” на возеры Белае. З 6 чэрвеня тут пачалася першая змена. А ўсяго сёлета на ўзбярэжжы жамчужыны Лунінеччыны змогуць аздаравіцца 300 дзетак. Акрамя гэтага, у 32-х дзённых прышкольных лагерах адпачнуць 1048 хлопчыкаў і дзяўчынак. Мяркуецца, што ў агульнай складанасці на працягу лета змогуць паправіць здароўе 2 тысячы 756 юных жыхароў нашага раёна.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть