Бацькам – радасці, малышкам –  здароўя!
Общество

Бацькам – радасці, малышкам –  здароўя!

Арына і Софія паявіліся на свет у лютым з розніцай у адзін дзень, а вось урачыстая рэгістрацыя іх нараджэння была сумесная і прымеркавана да 100-гадовага юбілею органаў ЗАГС.

Самыя шчырыя словы ў адрас маладых бацькоў з Лунінца прагучалі з вуснаў галоўнага спецыяліста аддзела ЗАГС райвыканкама Наталлі Богдан. Начальнік Святлана Яроцкая ўручыла ім пасведчанні і памятныя падарункі. Ужо дома ўражаннямі ад святочнай падзеі матуля Арыны – Святлана Дзеянава – падзялілася з мужам Дзмітрыем і старэйшым сыночкам Яраславам. Юлія і Раман Дземідовічы таксама прымалі віншаванні ад блізкіх.

Аднак на гэтым святочныя мерапрыемствы ў аддзеле ЗАГС не закончыліся. Тут ладзілі акцыю па ўшанаванню ветэранаў “Памятаем і ганарымся Вамі”. У шчырай абстаноўцы прайшла сустрэча з былой калегай Тамарай Сыцэвіч, якая адсвяткавала свой чарговы дзень нараджэння. Пра жыццё і прафесійную дзейнасць Тамары Васільеўны “Лунінецкія навіны” паведамлялі летась (№93 за 02.12.2016 г.). Разам з прыгожым букетам кветак і каштоўным падарункам імянінніца атрымала прывітальны адрас за подпісам начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама Сяргея Каліноў-скага. У ім нашай зямлячцы падзякавалі за асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы рэгістрацыі запісаў актаў грамадзянскага стану, стварэнне і развіццё архіваў, добрасумленную працу, якой жанчына прысвяціла 20 год свайго жыцця.

НА ЗДЫМКАХ: Тамара СЫЦЭВІЧ (злева) і Святлана ЯРОЦКАЯ;  Святлана ДЗЕЯНАВА; Юлія і Раман ДЗЕМІДОВІЧЫ.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть