Общество

«БЕЛАРУС» – У ПАДАРУНАК

Рэха рэспубліканскіх “Дажынак-2012”, падчас  якіх былі ўшанаваны камбайнеры  Аляксандр Кіндрук, Сяргей Ільючык і вадзіцель Аляксандр Профіт (з СВК “Дварэцкі”), а таксама Мікалай Кіндрук з СВК “Гарадоцкі” і  калектыў гэтай гаспадаркі, адгукаецца дагэтуль. 
Дыплом пераможцы рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых фермаў і комплексаў”, які ў Горках прымаў кіраўнік “Гарадоцкага” Сяргей Чырэц, нядаўна быў падмацаваны  матэрыяльна. Машынна-трактарны парк гаспадаркі  папоўніўся новым трактарам “Беларус-82”. Падобны тут атрымалі два гады таму, калі перамаглі ў абласным спаборніцтве на лепшы машынны двор.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть