«Белдзяржстрах» побач са сваімі кліентамі
Общество

«Белдзяржстрах» побач са сваімі кліентамі

Гісторыя страхавой службы на тэрыторыі Беларусі налічвае больш за 220 год. А пачатак свой бярэ з развіцця страхавой справы ў Расійскай імперыі, у склад якой у канцы XVIII стагоддзя ўвайшлі і беларускія землі. Найбольш злабадзённым на той час для Беларусі было страхаванне ад агню.

Калі ў краіне пачалі будавацца заводы, чыгунка, у буйных транспартных вузлах, такіх як Мінск, Гомель, Брэст-Літоўск з’явіліся новыя акцыянерныя таварыствы, якія і займаліся страхаваннем Абавязковае страхаванне за лік сродкаў дзяржаўнага бюджэту і добраахвотна атрымліваюць далейае развіццё ў гады аднаўлення краіны пасля Другой сусветна вайны. З’яўляюцца новыя віды добраахвотнага страхавання: асабістае, маёмасці, жывёлы, транспарту. Для папулярызацыі гэтай справы выкарыстоўваюцца кіно і тэлебачанне.

IMG_2032Пачатак 90-ых — час рэформаў і глыбокіх сацыяльна-эканамічных перамен. З атрыманнем нашай краінай дзяржаўнага суверэнітэту змяніўся і прававы статус «Белдзяржстраху». З гэтага моманту ён адпраўляецца ў «самастойнае плаванне». Ствараецца Беларуская дзяржаўная страхавая арганізацыя. А літаральна праз пару год з’яўляюцца і прыватныя. У такіх складаных умовах «Белдзяржстрах» усё ж захаваў за сабой права вядучага цэнтра беларускага рынку страхавання. Застаўся фінансава ўстойлівым і плацежаздольным.

А калі азірнуцца на год дзесяць, можна ўбачыць, што на той час ён прапаноўваў сваім кліентам 19 відаў страхавання, сёння ж існуюць 20 абавязковых і 72 добраахвотныя.

Сваё прафесійнае свята страхавыя работнікі адзначылі ў пачатку снежня, аднак добры настрой працягваецца цяпер урачыстасцямі з нагоды 75-гадовага юбілею Брэсцкай вобласці і пачатку страхавой дзейнасці на гэтай тэрыторыі. Пра сённяшнія будні калектыву прадстаўніцтва «Белдзяржстраху» па Лунінецкім раёне, шэраг змяненняў у заканадаўстве ў сферы страхавання гутарым з дырэктарам Жаннай ЛІХТАР.

—   Жанна Рыгораўна, з якім настроем калектыў сустракае Новы год?

—   Шчыра скажу, з добрым. Прадстаўніцтва з пачатку года пастаянна забяспечвае выкананне даведзеных планавых паказчыкаў па паступленнях страхавых узносаў як у цэлым, так і па добраахвотных відах страхавання.

—    Якія паслугі прадстаўляеце жыхарам раёна і юрыдычным асобам?

Цяпер мы прапануем пакет новых страха­вых прадуктаў як для насельніцтва, так і для прадпрыемстваў, арганізацый раёна. Што тычыцца грамадзян, то яны карыстаюцца комп­лексным унутраным страхаваннем транспартных сродкаў, партатыўных прылад (ноутбукі, мабільныя тэлефоны, электронныя запісныя кніжкі), пародзістай, племянной жывёлы, грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў жывёлы (байцоўскіх парод сабак, пітонаў, акварыумных кракадзілаў, пчол і г. д.), страхаваннем ад няшчасных выпадкаў падчас актыўнага адпачынку, паездак за мяжу, медыцынскім, з прадастаўленнем права на паслуп сучасных лячэбных устаноў і медыцынскіх цэнтраў Рэспублікі Беларусь. Для прадпрыемстваў і арганізацый прадугледжана страхаванне маёмасці, транспартных сродкаў, сельскагаспа дарчай тэхнікі, жывёлы, будаўніча-мантажнай рызыкі, страт з прычыны вымушанага перапынку ў рабоце, грамадзянскай адказнасці за бяспеку тавараў, грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў прадпрыемстваў перад работнікамі, перавозчыкаў, за парушэнне дагавору займу, агульнаграмадзянскай адказнасці.

У нашым прадстаўніцтве працуе 48 чалавек. Трэба сказаць, што калектыў укамплектаваны кадрамі, якія маюць спецыяльную падрыхтоўку і адпаведную адукацыю. Рэгулярна павышаецца ўзровень абслугоўвання, якасць і хуткасць у афармленні страхавых полісаў. Хочацца нагадаць, што грамадзяне, якія маюць поліс «Белдзяржстраху», цалкам абаронены ад розных непрыемнасцей і адчуваюць сябе спакойна і ўпэўнена. I гэта ім забяспечваюць супрацоўнікі нашага прадстаўніцтва. «Белдзяржстрах» выступае гарантам і надзейным партнёрам у непрадбачаных сітуацыях, пры розных разборах спраў, ісках.

—    На страховым рынку адбыўся шэраг заканадаўчых змен. Якія найбольш значныя?

—    Прыняцце ўказа №165 унесла шэраг змен у страхавое заканадаўства з 1 ліпеня бягучага года, у прыватнасці, у абавязковае стра­хаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў. Пералік абавязковага страхавання дапоўнены мапедамі і квадрацыкламі. Дадзена таксама магчымасць аплаты страхавога ўзносу па дагаворах страхаван­ня «Зялёная картка», якая распаўсюджвае сваё дзеянне толькі на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі разам са свабодна канвертуемай валютай у расійскіх рублях.

Павялічаны памер страхавой выплаты пры афармленні ДТЗ без выкліку дзяржаўтаінспекцыі з 200 да 400 еўра. З 1 ліпеня, калі страхавальнік не паведаміў страхоўшчыку пра павелічэнне страхавой рызыкі ў перыяд дзеяння дагавора ўнутранага страхавання, што пацягнула недаплату страхавога ўзносу, страхоўшчык робіць пераразлік памеру ўзносу і накіроўвае страхавальніку заказным пісьмом адпаведнае паведамленне. Даплата страхавога ўзносу і аплата штра­фу ажыццяўляецца на працягу 10 рабочых дзён з дня, які наступае з дня ўручэння паведамлення. Пры ўхіленні ад даплаты страхавога ўзносу і аплаты штрафу спагнанне страхоўшчыкам робіцца ў бясспрэчным парадку на падставе выканаўчага подпісу натарыуса, а пры наяўнасці спрэчкі — у судовым парадку.

З 1 ліпеня ўнесены таксама істотныя змены і ў заканадаўства, якое вызначае парадак ажыццяўлення абавязковага страхавання ад няшчас­ных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў. У прыватнасці, сума страхавых узносаў за кожную застрахаваную асобу павінна разлічвацца з сумы, не ніжэйшай за 60% сярэдняй заработнай платы рабочых і служачых РБ за месяц, які папярэднічаў налічэнню і прапарцыянальна адпрацаванаму часу.

Дадам яшчэ, што згодна з указам Прэзідэнта, з 1 ліпеня ўведзены два новыя віды страха­вання: абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за шкоду, нанесеную дзейнасцю, што звязана з эксплуатацыяй асобных аб’ектаў; абавязковае страхаванне грамадзян­скай адказнасці перавозчыка пры перавозцы небяспечных грузаў.

—    А як часта звяртаюцца страхавальнікі за кампенсацыяй?

—    Прадстаўніцтва «Белдзяржстраху» па на­шым раёне за 11 месяцаў бягучага года выплаціла страхавую кампенсацыю ў амаль 1000 выпадкаў на суму каля 6,5 мільярдаў рублёў. Важкую долю складаюць выплаты па добраахвотным страхаванні жывёл і ад няшчасных выпадкаў і захворванняў. Па абавязковым страхаванні сельскагаспадарчай прадукцыі выплачана СВК раёна каля двух мільярдаў рублёў.

IMG_1981—    I, калі ласка, некалькі слоў пра калектыў і віншаванні ў яго адрас.

—    Вядома, што ўсе дасягненні, якія сёння маем, на рахунку нашых працаўнікоў. Словы ўдзячнасці хачу сказаць як спецыялістам, так і агентам. Не стану называць асобныя імёны і прозвішчы, каб нікога не пакрыўдзіць. Усе працуюць шчыра, імкнуцца знайсці індывідуальны падыход да кожнага страхавальніка.

Усім супрацоўнікам і ветэранам з нагоды 75-гадовага юбілею і напярэдадні Новага года жадаю бадзёрасці духу, натхнення і творчай энергіі. Страхавальнікам хачу пажадаць, каб іх дом беды абыходзілі бокам, а калі ўсё ж адбудзецца непрадбачанае, ведайце, побач з вамі — «Белдзяржстрах». Памятайце і пра тое, што мы заўсёды са шчырасцю і радасцю гатовы прыйсці ў кожны дом, каб дапамагчы і абараніць людскія інтарэсы.З Новым годам і Калядамі!

Шчасця і радасці ў вашы дамы! Атрымлівайце асалоду ад спакою разам з «Белдзяржстрахам».



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть