Общество

«БЕЛГАЗАЎТАСЕРВІС» ПАКЛАПОЦІЦЦА ПРА ВАШ АЎТАМАБІЛЬ

Рэкламную акцыю ў мінулую пятніцу наладзілі прадстаўнікі вядомай на Беларусі кампаніі, якая гандлюе аўтамабілямі.
На пляцоўцы каля Дома Саветаў выстраіліся незвычайныя выставачныя экзэмпляры – паўтара дзесятка ўзораў найбольш запатрабаванай тэхнікі, вырабляемай расійскім ААТ “ГАЗ”. Кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый ахвотна знаёміліся з характарыстыкамі грузавых і легкавых аўтамабіляў, малатанажных мікрааўтобусаў. Супрацоўнікі кампаніі – афіцыйнага дыстрыб’ютара ААТ “ГАЗ” у Рэспубліцы Беларусь – ахвотна адказвалі на пытанні, а таксама расказалі пра шматлікія акцыі, закліканыя зацікавіць патэнцыяльных пакупнікоў.
МАДЭЛІ ДЛЯ “ПІНСКДРЭВА”
распрацавалі спецыялісты РУП “Уніформ”.  
Як паведаміла дырэктар прадпрыемства Вера Шаравар, гэта быў спецыяльны заказ адзення для рабочых запалкавай фабрыкі. Высокія супрацьпажарныя характарыстыкі павінны забяспечыць на-дзейную абарону ад магчымых непажаданых наступстваў. Да таго ж, у касцюмах выкарыстоўваецца айчынная тканіна, якая нашмат таннейшая за замежную, але не ўступае ёй па якасці. Свае прапановы мікашэвіцкія вытворцы форменнага і рабочага  адзення накіравалі ў Мінск.
У чаканні станоўчага адказу швачкі заняты вырабам баявых касцюмаў выратавальнікаў. Да канца лістапада яны павінны паставіць Міністэрству па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь 4,5 тысячы экзэмпляраў такога адзення.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть