Общество

Без чаргі і камісіі

терминалСамастойна і кругласутачна купіць білет на цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа могуць з нядаўняга часу пасажыры на станцыі Лунінец.
Для зручнасці і з мэтай развіцця безнаяўных разлікаў тут устаноўлены плацёжна-даведачны тэрмінал самаабслугоўвання. Ён дазваляе набыць праязныя дакументы па банкаўскіх плацёжных картках усіх банкаў краіны. Акрамя таго, тэрмінал дазваляе правесці аплату багажу, напрыклад, веласіпеда ці жывёлы. Таксама ёсць магчымасць зайсці на сайт чыгункі і паглядзець расклад цягнікоў.

 

КАЛІ ЛАСКА, НА КІРМАШ!
Восеньскі кірмаш пройдзе ў Мікашэвічах (вул. Першамайская) 11 кастрычніка, у Лунінцы (вул. Савецкая) – 26 кастрычніка.
Акрамя гэтага, на працягу месяца садавіну, агародніну, у тым ліку бульбу, можна будзе набыць з аўтамашын, якія размесцяцца ў Лунінцы на тэрыторыі рынку (вул. Вакзальная, 8, тэл. 2-19-05) і на аўтастаянцы каля лядовай арэны “Алімп” (вул. Чырвоная, 160/Б, тэл. 2-44-14). У Мікашэвічах гандаль плануецца ажыццяўляць у межах гарадскога рынку (вул. Маладзёжная, 7В, тэл. 28-6-50).
Для ўдзелу ў кірмашах і пашыраных продажах запрашаюцца сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, фермерскія гаспадаркі, індывідуальныя прадпрымальнікі, а таксама вытворцы сельгаспрадукцыі, вырашчанай на ўласных дапаможных участках.

 

СЦЕРАЖЫСЯ, ЗАЯЦ!
З 4 кастрычніка па 1 лістапада адкрываецца сезон палявання на зайца – беляка і русака.
Здабываць яго дазваляецца ў светлы час сутак спосабамі: ружэйным – з падыходу з гончымі сабакамі, маючымі палявы дыплом па зайцу ці лісіцы; безружэйным – з дапамогай хартоў (борзых) і лоўчых птушак. Пры гэтым можна выкарыстоўваць гладкаствольную паляўнічую зброю і патроны са шротам.
За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся ў Мікашэвіцкую міжрайінспекцыю па кругласутачным тэлефоне 3-64-61.

АД БАБРА НЯМА ДАБРА
Супрацоўнікі Мікашэвіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету сумесна з участковым інспектарам і егерам устанавілі факт незаконнай здабычы бабра.
У ходзе праверкі інфармацыі 17 верасня на адным з прыватных падворкаў у Лахве былі выяўлены шкура і вантробы жывёліны, а ў доме знойдзены свежае мяса і разабранае паляўнічае ружжо.
Работнікі РАУС вырашаюць пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы па частцы 2 артыкула 825 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь – незаконнае паляванне, пацягнуўшае прычыненне ўрону ў буйным памеры (70 базавых велічынь).
Аляксандр КРАЎЧЭНЯ,
начальнік Мікашэвіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть