Общество

БЕЗ ПРАВА НА РАСПАРАДЖЭННЕ

Летась пракуратурай раёна накіравана ў суд тры хадайніцтвы аб пазбаўленні права самастойна распараджацца сваім заробкам, стыпендыяй і іншымі даходамі па прычыне злоўжывання спіртнымі напіткамі ў адносінах навучэнцаў прафтэхкаледжа сельскагаспадарчай вытворчасці і прафліцэя прыборабудавання.

Два з іх разгледжаны падчас выязных судовых пасяджэннях па месцы вучобы непаўналетніх.

Навучэнка прафліцэя прыборабудавання Таццяна Максімовіч (імя і прозвішча тут і далей зменены – ред.) засталася без папячыцельства бацькоў і знаходзіцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні. У сувязі з гэтым атрымлівае стыпендыю і грашовую кампенсацыю за харчаванне. Аднак дзяўчыну не вельмі захапляе вучоба. Грашовыя сродкі траціць на набыццё спіртных напіткаў і бесклапотнае правядзенне часу. У інтэрнаце парушае правілы пражывання, яе заўважалі ў крадзяжах грошай. У лістападзе мінулага года без дазволу адміністрацыі пакінула прафліцэй у невядомым напрамку. Па рашэнню суда яна пазбаўлена права самастойна распараджацца стыпендыяй і іншымі даходамі да дасягнення паўналецця.

Дзяржава гарантуе права атрымання бясплатнай адукацыі пры ўмове, што выпускнікі навучальных устаноў адпрацуюць у якасці маладых спецыялістаў на розных прадпрыемствах. У выпадку ўхілення ад работы па абавязковаму размеркаванню маладыя людзі павінны кампенсаваць дзяржаўныя сродкі, якія затрачаны на іх навучанне.

Летась пракуратурай заяўлена ў суды Лунінецкага і іншых раёнаў 4 іскавыя заявы на агульную суму больш як 26 мільёнаў рублёў, усе яны задаволены ў поўным памеры. За першы квартал гэтага такіх іскавых заяў пададзена 3 на суму 17,3 мільёна рублёў.

Пасля заканчэння Лунінецкага прафліцэя Павел Мацвееў атрымаў кваліфікацыю “фрэзероўшчык” і быў накіраваны на работу ў ААТ “Жыткавіцкі маторабудаўнічы завод”. Не адпрацаваўшы двух месяцаў, звольнены за прагул без уважлівай прычыны.

Жыхар Мікашэвіч Анатоль Буткевіч закончыў “Кобрынскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж будаўнікоў” і павінен быў па размеркаванню працаваць мулярам у ПМК-16. Аднак да месца работы не прыбыў.

Згодна з разлікамі Паўлу Мацвееву давядзецца кампенсаваць суму ў памеры 7,8 мільёна рублёў, а Анатолю Буткевічу – 2,8 мільёна.

Прычынены фiзiчнай асобай маёмасны ўрон дзяржаве абавязкова кампенсуецца. Лепш зрабіць гэта ў добраахвотным парадку, а не чакаць разгляду спраў, па якіх яшчэ даводзіцца плаціць і судовыя выдаткі.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть