Благотворительность

Аура дабрыні і гасціннасці

IMG_6163Жыць паўнацэнным жыццём можна ў любым узросце. Гэта амаль штодзённа даказваюць сваім прыкладам наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, які працуе пры ДУ “Лунінецкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва».

Актыўныя і ініцыятыўныя, яны наперакор узросту і хваробам не толькі з карысцю праводзяць час, удзельнічаючы ў клубах па інтарэсах, але знаходзяць сілы, каб яшчэ больш разнастаіць свае будні.

Вакальная група “Вытокі”, пабываўшы ў гасцях у сваіх калег з Мікашэвіч, такіх жа заўзятых і маладых душой удзельнікаў групы “Натхненне”, запрасіла іх да сябе. Цёплая сустрэча праходзіла ў актавай зале Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. З прывітальным словам да гасцей звярнуліся дырэктар цэнтра Тамара Патурай і загадчыца аддзялення Святлана Філіновіч. Уручаючы гасцям своеасаблівы талісман сустрэчы — рукатворныя калакольчыкі, Святлана Філіновіч пажартавала: “Як толькі стане вам сумна, званіце — і мы прыедзем”…

Жанчыны з цікавасцю разглядалі падарункі, а ў гэты час на імправізаванай сцэне падрыхтаваліся да выступления вакалісты “Вытокаў”. I палілася мелодыя… Яны спявалі сэрцам, што адчулі ўсе прысутныя. Гэтак жа пранікнёна танцавалі, ладзілі інсцэніроўкі. Эстафету падхапілі госці. Усё закружылася ў віхуры музыкі, смеху і напаўняючай душы радасці…

Гасцінныя гаспадары паклапаціліся і пра пачастункі. Як толькі закончыўся канцэрт, яны запрасілі сваіх сяброў за стол, устаўлены салодкімі ласункамі. Яшчэ доўга за кубачкам гарачага чаю аднадумцы дзяліліся сваімі ўражаннямі і планамі, абмяркоўвалі надзённыя праблемы.

Галіна КУЧЭЙКА



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть