Благотворительность

Чарада прыемных сюрпрызаў

напаткала дзяцей з Лунінецкай гарадской арганізацыі дапамогі  дзецям-інвалідам і маладым інвалідам.
Актывісты маладзёжнага цэнтра “Будучае Лунінеччыны” на чале з мастацкім кіраўніком Таццянай Казловай запрасілі хлопчыкаў і дзяўчынак у кафэ “Казка”, дзе за “салодкім сталом” паказалі тэатралізаванае прадстаўленне. У адказ юныя акцёры атрымалі маленькіх гномікаў, якія іх равеснікі змайстравалі сваімі рукамі.
Дзякуючы намаганням калектыву тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, які ўзначальвае Тамара Патурай, дзеткі разам з выхаванцамі з аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў пабывалі ў гасцях Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы. Колькі радасных ўспамінаў засталося ад знаёмства з казачнымі героямі! З ахвотай усе вадзілі карагоды, спявалі, расказвалі вершы. Завяршылася падарожжа экскурсіяй па вальерах з жывёламі.
Выказваем шчырую ўдзячнасць усім, хто падарыў нам сапраўдную казку.
Наталля БРЭЗІНА і Алёна ЦЯЛЬПУК. г. Лунінец.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть