«Чтоб хватило тепла и людской доброты…»
Благотворительность

«Чтоб хватило тепла и людской доброты…»

инвалиды 01

У аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў Лунінецкага ТЦСАН яго наведвальнікі падрыхтавалі літаратурна-музычную праграму «Как здорово, что все мы здесь сегодня собрались». Кожны з прысутных атрымаў у падарунак пялёстак дзіўнай кветкі з пажаданнямі, якія павінны абавязкова збыцца, калі ў іх па сапраўднаму паверыць.

Яшчэ таленавітыя майстры ўручылі прыгожыя сэрцайкі, дзе таксама красаваўся надпіс, які заклікаў быць у добрым настроі і не здавацца цяжкасцям. Калі нехта зайшоў сюды з цяжарам надзённых праблем, то атмасфера дабрыні і ўзаемаразумення дапамагла пазбавіцца ад іх.

Так атрымалася, што людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі далі здаровым цудоўны прыклад бадзёрасці і сілы духу. Дапамаглі пераадолець сумненні, паверыць у лепшае.

Пранікнёныя словы ўдзячнасці гучалі ад імя бацькоў, якія разам з хворымі сынамі і дочкамі нясуць цяжар, выпаўшы на іх долю. Аддзяленне наведваюць 23 чалавекі. Не ўсе могуць сабрацца разам, бо некаторыя пазбаўлены магчымасці хадзіць. Тады ўжо іх дома наведваюць сябры і аднадумцы, каб ніхто не заставаўся ў адзіноце.

инвалиды 02

Уразіла выстава творчых работ. Не верылася, што рэчы зроблены не спецыялістамі, а звычайнымі хлопцамі і дзяўчатамі. Навучаныя змагацца ў жыцці, яны і ў захапленні здолелі паказаць сябе стараннымі і таленавітымі. А на развітанне гучалі песні, радкі з якіх пра дабрыню, што так неабходна абяздоленым людзям, неяк асабліва краналі сэрца.

Марыя Леўшыц



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть