Благотворительность

Цёплыя шкарпэткі на 28 ножак…

28 ножакВерасень-кастрычнік  у аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту – час правядзення дабрачыннай акцыі, арганізаванай у рамках праекта “Вы не забыты!” ініцыятыўнай групай пенсіянераў разам з валанцёрамі Язвінскага СДК.

У пачатку месяца стартаваў першы этап, які ўключае ў сябе вязанне шкарпэтак для выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра з прытулкам. Сёння тут знаходзіцца 14 рознаўзроставых дзяцей. Кожнаму з іх пажылыя людзі вырашылі падарыць не толькі шкарпэткі, але і сувенірныя лялькі-абярэгі, да вырабу якіх прыступяць, як толькі завершаць першую справу. Яны ўпэўнены – з любоўю зробленыя сваімі рукамі рэчы надоўга захаваюць цеплыню іх добрых сэрцаў, сагрэюць дзяцей у халодныя дні і засцерагуць у жыцці ад любой навалы.

Уручэнне падарункаў плануецца падчас другога этапу, які пройдзе ў кастрычніку. Урачыстасці і святочнасці падзеі нададуць канцэрт і выстава конкурсных работ дзяцей-валанцёраў, выступленне калектыву Язвінскага СДК, пазнавальныя віктарыны, цікавыя гульні і салодкія пачастункі.

Усе добрыя справы наведвальнікаў аддзялення падтрымліваюць не абыякавыя да чужой бяды прадпрымальнікі Уладзімір Труноў і Генадзь Канапацкі, фермерская гаспадарка Іовічаў. Вялікі дзякуй ім за разуменне людскіх праблем і пасільны ўклад у добрыя справы. Упэўнены, яны абавязкова вернуцца ім асабістым дастаткам і росквітам бізнесу.

НА ЗДЫМКУ: побач са Святланай Філіновіч чарговую пару шкарпэтак давязвае пенсіянерка Марыя ЛУД, якая з чэрвеня наведвае створаны пры аддзяленні  гурток “Дамашні ачаг”.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть