Благотворительность

Дабрачынны жэст

в школуДа пачатку новага навучальнага года застаецца не так многа часу. Вядома, што сабраць дзіця ў школу – не вельмі танная справа.

Не ва ўсіх бацькоў хапае сродкаў, каб набыць усё неабходнае для вучобы. Каб дапамагчы малазабяспечаным сем’ям, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва праводзіць дабрачынную акцыю “Збяры дзіця ў школу”.

Разам з раённай арганізацыяй ГА “Белая Русь” падрыхтавалі падарункі 25 дзеткам, што выхоўваюцца ў 10 сем’ях. Па адрасах накіраваліся разам з псіхолагам Людмілай Буневіч і спецыялістам па сацыяльнай рабоце Юліяй Ананчыкавай. Прыемна было бачыць шчаслівыя твары дзяцей, у іх ліку чацвёртакласніца Дашанька ТКАЧУК (на здымку). А значыць, справа, якую робіць тэрытарыяльны цэнтр, – сапраўды патрэбная.

Показать больше

Похожие статьи

Одно Сообщение

  1. Вось каб не усе гэтыя камуняки жыли б мы у Еуропе, на ихним узроуни, и не мели б праблемау. як дзяцей у школку выправиць…

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть