Благотворительность

Дапамажыце хадзіць па зямлі

Уладзіславу, інваліду дзяцінства, неабходны сродкі на аперацыю.

4 лютага 1998 года ў лунінчанкі Вольгі Грыцкевіч нарадзіўся першынец. Радасці матулі не было межаў. Дома ўнука чакалі дзядуля з бабуляй. У іх хаце так даўно не было дзіцячага смеху. Жылі ў чаканні, калі Уладзік скажа першае слова, зробіць першыя крокі…
Але ў 9 месяцаў страшны дыягназ – ДЦП – зруйнаваў усе светлыя мары. Пачалося доўгае змаганне з хваробай. Калі дзіцяці стала крышачку лепш, ажыла надзея на выздараўленне. Потым – няўдалае падзенне, кома і прысуд: наўрад ці выжыве…
А мама верыла толькі ў лепшае. Вочкі малога сагравалі жаночае сэрца. Дзякуючы малітвам родных, не спраўдзіліся страшныя прагнозы ўрачоў. Маленькімі перамогамі яны адваёўвалі ў хваробы права на жыццё. Вельмі дапамагла хлапчуку язда на кані. Прайшоўшы праз аперацыю, бальніцы, з часам змаглі дабіцца паляпшэння.
Уладзіку зараз 16 год. Ён вырас, нядрэнна размаўляе. Са школьнай праграмай спраўляецца на даму. З цяжкасцю, але авалодаў камп’ютарам. Там знаходзіць сяброў па няшчасцю. Бо галоўная бяда засталася – хлопец не можа хадзіць. З інваліднай каляскі ён з зайздрасцю глядзіць у акно, дзе яго равеснікі ганяюць па полю мяч, гуляюць зімою ў снежкі і нават раскатваюць на матацыклах. Ці зможа ён паправіцца – залежыць ад аперацыі па падразанню сухажылля і аднаўленню каленных чашачак, якую плануюць зрабіць у Еўпаторыі, на Украіне. Вольга ведае дзяцей, якім падобны метад дапамог стаць зусім здаровымі.
У іх жа не хапае грошай. На гэту паездку і аперацыю трэба сем тысяч долараў. Для сябе жанчына ніколі б не адважылася прасіць, але для адзінага сына…
Усё жыццё яна прысвяціла Уладзіку. І бачачы, як свецяцца вочы ў роднага дзіцяці, калі размова заходзіць пра выздараўленне, якая надзея жыве ў яго спакутаваным сэрцы з яе вуснаў зрываецца галоўнае: “Дапамажыце!”
Усе, каго не пакіне абыякавым лёс Уладзіслава Грыцкевіча, могуць пералічыць сродкі на дабрачынны разліковы рахунак у беларускіх рублях № 000014 код 9004 у аддзяленні 135 філіяла 121 ААТ “АСБ Беларусбанк”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть