Благотворительность

Дапаможам адолець нягоды і страх, хай жыве чысціня ў дзіцячых вачах!

Навагодняя ёлка – самае чароўнае свята для дзетвары. Тут многа падарункаў і жыве надзея на незвычайныя цуды.

Для насельнікаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра свята адметнае яшчэ і тым, што сустракаюць 2014-ы яны сярод дзяцей і дарослых, якія за кароткі час сталі добрымі сябрамі. За кожнага хвалююцца, калі захварэе, і з нецярпеннем чакаюць са школы. А самых маленькіх проста не спускаюць з рук. Лёс звёў іх ненадоўга, але імгненні гэтага чароўнага свята застануцца ў дзіцячай памяці светлым успамінам. Тым больш, што зрабіць гэты дзень яшчэ больш прыемным дапамаглі госці. Смачныя пачастункі ў рам-ках навагодняй акцыі “Нашы дзеці” прынеслі старшыня пастаяннай камісіі па заканадаўству і дзяржаўнаму будаўніцтву Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Бэспублікі Беларусь Лілія Мароз і сенатар Таццяна Удавенка. Не з пустымі рукамі завіталі на ёлку і прадстаўнікі РАНС, следчага ка-мітэта і малочнага завода.
Дзеці сустрэлі гасцей песнямі і танцамі. Пра іх таленты, падораныя самой прыродай, могуць бясконца расказваць выхавальнікі. А святочны карагод вакол прыгажуні-ёлкі вадзілі разам з дарослымі, падарыўшы тым кароткае вяртанне ў дзяцінства. На развітанне малышам пажадалі галоўнага – каб наступныя святы сустракалі ў коле сваіх самых родных і блізкіх людзей!
Навагодняя казка хай цягнецца год –
І не будзе больш сумных дзяцей і сірот.
Хай ім Бог дапаможа змагацца з бядой,
Шчасце крочыць упэўненай роўнай хадой!

Яшчэ адна навагодняя прыгажуня-ёлка запаліла святочныя агні ў Лунінецкай гарадской арганізацыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам. Тут гасцей чакала сапраўдная казка. Сустракалі забаўныя піраты і вялізныя мядзведзі, яркія матылькі і шыкоўныя сняжынкі.

Да Дзеда Мароза хто падыходзіў сам, хто пад’язджаў на інваліднай калясцы, але ўсе дзіцячыя праблемы схавалі святочныя ўборы, і пра іх больш не згадваў ніхто. Усім хацелася хоць на хвіліну забыцца пра сваю бяду.
Ёлка зіхацела рознакаляровымі агеньчыкамі, у карагодзе кружыліся ўсе дарослыя. Загадкі і конкурсы, смех і танцы – усё змяшалася сярод святочнага тлуму. Таты і мамы асаб-лівых дзетак пера-тварыліся ў казачных персанажаў і вялі пра-граму ярка і ўмела.
А яшчэ вельмі хацелася, каб тыя бацькі, па віне якіх іх здаровыя дзеці апынуліся ў сацыяльным прытулку, хоць на хвілінку зазірнулі сюды і ўбачылі, з якой самаадданасцю бацькі дзетак-інвалідаў змагаюцца за кожны новы крок, кожнае слова, і з якой надзеяй чакаюць вынікаў новых аглядаў, спадзеючыся на выздараўленне.
Здароўя і цярпення пажадалі дзецям і іх бацькам Лілія Францаўна і Таццяна Дзмітрыеўна, уручаючы святочныя падарункі. А юныя вочы свяці-ліся радасцю, якая не згасае нават ад фізічнага болю. Упэўнена, з такой мужнасцю яны пераадолеюць усе цяжкасці, якія выпалі на маленькія плечы.

Іх мужнасці няма, здаецца, краю
Змагацца з горкім болем і адчаем.
У цемры бачыць сонечныя промні,
І светлы міг жыцця свайго успомніць.

Бяда з’яднала розныя іх лёсы
У крэслах інвалідных, на калёсах…
Ратунку не знайсці ў цэлым свеце,
Як нам дапамагчы маленькім дзецям?

Хай збудуцца іх казачныя мары,
Здароўе, шчасце ў сэрцы ўладараць!
Салодкі сон паўстане светлай явай,
І ладзяцца жыццёвыя ўсе справы!

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть