“Дарил на счастье музыку, играл с душой”
Благотворительность

“Дарил на счастье музыку, играл с душой”

старикииинародны духавы аркестр гарадскога Дома культуры, які даў дабрачынны канцэрт у Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.

Сустрэчу благаславіў настаяцель храма іконы Божай Маці “Взыскание погибших” іерэй Сергій Крышталь, які пажадаў моцнага духу землякам, пацярпеўшым у час акупацыі, і творчага натхнення музыкантам.
Праграму арганізавалі загадчыкі аддзяленняў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ірына Мархотка і Лідзія Чыжакова – каардынатары праекта “Актыўнае цяперашняе пажылых людзей”. Правялі сустрэчу вучні ліцэя Крысціна Грыневіч і Ілья Карпец. Адчувалася, што яны прасякнуліся спагадай да паднявольнага лёсу ваеннага пакалення. Сумным напамінам гучалі лічбы: фашысты пабудавалі 14 тысяч “лагераў смерці”, у якіх было закатавана больш як 18 мільёнаў чалавек розных нацыянальнасцей, кожнае пятае з іх – дзіця. Памяць ахвяр была ўшанавана хвілінай маўчання…
У нашым раёне цяпер пражываюць 222 вязні, якія былі прымусова вывезены ў Нямеччыну, у тым ліку 176 – непаўналетнія. Многія з іх, як і іншыя “дзеці вайны”, прысутнічалі на сустрэчы. Пранікнёным напамінам аб небяспецы гучаў верш “Выстрал” у выкананні старшыні раённага савета ветэранаў педагагічнай працы Наталлі Казанковай. Падба-дзёрыць, узняць настрой шматпакутнаму пакаленню імкнуліся самадзейныя артысты. Сваю творчасць дарылі гледачам танцавальны ансамбль “Абісаль” (кі-раўнік Валянціна Бадак), народны духавы аркестр ГДК пад кіраўніцтвам Вячаслава Дзедзіна, салісты калектыву Марына Корчык і Віктар Круглік. У расчуленых гледачоў на вочы набягалі слёзы, а вечныя мелодыі вальсаў “Амурскія хвалі” і “Развітанне славянкі” гучалі весткай аб доўгачаканай Перамозе…



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть