Благотворительность

“Дом без адзіноты”

Традыцыйная акцыя пад такой назвай прайшла ў Лунінцы.
Старшыня раённага савета ветэранаў Надзея Лазіцкая, народны хор ветэранаў вайны і працы «Спадчына» ГДК прынеслі сапраўднае свята ў аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Лунінецкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і бальніцу сястрынскага догляду. Госці чыталі вершы, спявалі песні, увогуле стараліся падарыць крышачку ўвагі кожнаму.
Дарэчы, сёння ў аддзяленні пражывае 17 чалавек. Каб ацаніць усю важнасць сустрэчы для гэтых людзей, вырашыла пацікавіцца, чым жа займаюцца яны на працягу дня? Многія любяць глядзець тэлевізар, чытаць. Пры засяленні супрацоўнікі імкнуцца задаволіць усе пажаданні: адны хочуць жыць толькі ў двухмесным пакоі, каб было весялей, а іншыя аддаюць перавагу індывідуальнаму, матывуючы тым, што прывыклі жыць у адзі-ноце. Па вечарах у аддзяленні гаманліва – старыя любяць збірацца ў пакоі адпачынку. На зручных крэслах і канапах яны дзеляцца ўспамінамі. Супрацоўнікі аддзялення гавораць, што падчас такіх вячорак час пралятае незаўважана.
Пажылыя людзі заўсёды асацыіраваліся з мудрасцю, вялікім прафесійным і жыццёвым вопытам. Важна памятаць простую ісціну: старасць прыйдзе да кожнага з нас. Асабліва цяжка даводзіцца тым, хто застаўся без сваякоў, хварэе або вымушаны знайсці прытулак у дзяржаўнай установе. Галоўнае своечасова усвядоміць: ім патрэбны пяшчота, павага, добры позірк і цёплыя словы.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть