Благотворительность

Дзеля шчаслівых вачэй

Гэтыя дзеці не прывыклі паказваць сваю слабасць, хаця і ўтойваць яе не ўмеюць.

Выхаванцы цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі проста вераць у цуд. І кожны раз ён прыходзіць да іх напярэдадні Новага года разам з карнавальнымі касцюмамі, песнямі, танцамі, карагодамі каля ўпрыгожанай яркімі цацкамі і зіхатлівымі агеньчыкамі ёлкі.

Павіншаваць хлопчыкаў і дзяўчынак з надыходзячымі святамі падчас ранішніка завіталі першы сакратар райкама БРСМ Ігар Гаргун, актывісты сельскагаспадарчага каледжа, а таксама прадстаўнікі Лунінецкага малочнага завода.  Госці падарылі кожнаму  салодкія падарункі.

– Падобныя акцыі вельмі неабходны, – гаворыць намеснік дырэктара па ідэалагічнай і кадравай рабоце Ларыса Карпец. – Дарослых яны вучаць дабрыні і міласэрнасці, а дзяцей засцерагаюць ад адзіноты і дораць надзею на лепшую будучыню. Такія пачуцці каштуюць вельмі дорага, бо надоўга саграваюць сэрцы.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть