Благотворительность

Галоўнае – паверыць у сябе

инвалУ раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 90-годдзю стварэння і 40-гадоваму юбілею ансамбля “Палеская крыніца”.
Ад імя раённых улад сяброў арганізацыі павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Захаркевіч, які пад-крэсліў: “Беларусь – адзі-ная краіна на постсавецкай прасторы, якая захавала ўсе прадпрыемствы, дзе працуюць інваліды па зроку. Вы – моцныя духам людзі, і за гэта вам вялікі дзякуй”.
Старшыня абласной арганізацыі Ірына Юрэня адзначыла, што юбілей – не толькі нагода падвесці некаторыя вынікі, прыгадаць усё добрае. Гэта яшчэ і магчымасць для канцэнтрацыі ўвагі на вырашэнні новых задач, якія пастаўлены часам і жыццём: “Так, у нас ёсць праблемы са зрокам, але няма праблем з душой. Мы разумеем адзін аднаго, цэнім, дапамагаем…”.
Аб ветэранах арганізацыі, якія заклалі калісьці яе падмурак, сфармавалі традыцыі, што працягваюцца і сёння, нагадаў старшыня Іван Баўкуновіч. Ён павіншаваў усіх з юбілеем, уручыў падзякі і грашовыя прэміі актывістам. На выдатным канцэрце гучалі вершы і песні пра дабрыню, дружбу, жыццёвыя прыярытэты. У святочнай праграме прынялі ўдзел ансамбль “Палеская крыніца”, танцавальны калектыў “Абіссаль”.
Уся гісторыя “БелТІЗ” – гэта лёс сотняў людзей, якіх аб’яднала не толькі агульная бяда, але і неверагодная сіла волі, жаданне жыць, працаваць, кахаць. Няхай так будзе яшчэ доўга!



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть