Благотворительность

Грамата патрыяршага экзарха

грамотаТакая высокая ўзнагарода газеце “Лунінецкія навіны” ўручана “в благословение за труды во славу Святой Православной Церкви”.

Яе ў ходзе цырымоніі падвядзення вынікаў конкурсу рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ “Беларускае праваслаўе: гісторыя і сучаснасць”уручыў кіраўнік спраў Беларускага Экзархата архіепіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый. Ён жа зачытаў прывітальнае слова Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха усея Беларусі Філарэта. “Гісторыя беларускага Праваслаўя далёка няпростая. Зараз у краіне міжканфесіянальны мір – але былі і нямірныя часы. Лічаныя дзесяцігоддзі аддзяляюць нас ад эпохі новапакутнікаў і спаведнікаў. Думаю, што пры асвятленні царкоўна-гістарычных тэм важна пазбягаць палітызацыі і ў духу пакорлівасці і любові шукаць праўду. “Блаженны алчущие и жаждущие правды (Мф. 5:6)” – для журналістаў гэтыя словы Збавіцеля павінны мець асаблівае гучанне”, – падкрэсліваецца ў тэксце.

Дыпломы лаўрэатам уручыў намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Шэдко. У цырымоніі бралі ўдзел прэс-сакратар Мінскага Епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Сергій Лепін, адказны па сувязях Беларускага Экзархата са СМІ протаіерэй Яўгеній Свідэрскі, супрацоўніца прэс-службы Мінскай епархіі Таццяна Кузняцова.

Сустрэча завяршылася фуршэтам у трапезнай зале Мінскага Епархіяльнага ўпраўлення.

Показать больше

Похожие статьи

2 комментария Комментариев

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть