Благотворительность

«Каб было менш перашкод…»

Такое жаданне гучала з вуснаў старшынь і сакратароў пярвічных арганізацый грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» на абласным семінары, які адбыўся на Лунінеччыне.
Вопытам арганізацыі безбар’ернага асяроддзя падзяліліся прадстаўнікі ўсіх раёнаў. Прывітальнае слова трымалі старшыня Брэсцкай абласной структуры Ірына Юрэня, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Аксёнава, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Таццяна Кіпцэвіч, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Тамара Патурай. З дакладам аб праведзенай рабоце выступіў старшыня раённай арганизацыі «БелТІЗ» Іван Баўкуновіч.
– У нас на ўліку знаходзяцца 116 інвалідаў па зроку. На сённяшні дзень праведзена немалая работа па стварэнню безбар’ернага асяроддзя для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. На сацыяльна значных аб’ектах горада жоўтым колерам пафарбаваны выступы першай і апошняй прыступак. На шкле і ручках дзвярэй прымацаваны яркія кругі, якія паказваюць на ўваход у будынак, абазначаны прыпыначныя пункты аўтобусаў. Дзякуем за садзейнічанне ўсім кіраўнікам прадпрыемстваў і аб’ектаў, якія адгукнуліся на нашу просьбу. Цёплыя словы выказваем РУВП «Граніт» за аказанне спонсарскай дапамогі ў мінулым годзе. На атрыманыя сродкі закупілі гаворачыя наручныя і настольныя гадзіннікі, тэрмометры, танометры, арыентавальныя кіі, якія ўручылі тым, хто меў у іх патрэбу. Сёлета за кошт ахвярванняў ад Ядвігі Прыхач набыта электронная лупа для Якава Ярмольчыка з Багданаўкі. Дзякуючы узносам аказана матэрыяльная дапамога 5-ці інвалідам на ??набыццё дарагіх медыкаментаў. Па меры магчымасці садзейнічаем у працаўладкаванні ў фермерскія гаспадаркі і ва ўстановы горада і раёна. Варта адзначыць, што арганізацыя жыве цікава і насычанаым. Праводзяцца сустрэчы, канцэрты і творчыя вечары.
Не засталіся ўбаку і праблемныя пытанні. Каля трох год таму на вуліцы Чыгуначнай каля таварыства інвалідаў па зроку быў усталяваны дарожны знак «Сляпыя пешаходы», які заклікае вадзіцеляў праяўляць асаблівую акуратнасць. Такія знакі, на думку Івана Баўкуновіча, павінны паявіцца каля медыцынскіх устаноў. Затратным, але значным укладаннем грошай стала б уўстаноўка кнопкі выкліку на ўваходзе ў паліклініку і бальніцу, а таксама гукавая сігналізацыя на рэгуляваных перакрыжаваннях. Актыў арганізацыі выказаў надзею, што створаная пастаянна дзеючая камісія па міжведамасным узаемадзеянні і кантролі за выкананнем мерапрыемстваў па стварэнні безбар’ернага асяроддзя жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб, урэшце, распачне сваю работу і пасяджэнні будуць праходзіць хаця б раз у квартал, як гэта робіцца ў суседніх раёнах. Многія пытанні патрабуюць абмеркаванняў на больш высокім узроўні. Дапамога людзям з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі – не забаўляльныя вячоркі, гэта магчымасць інваліду самастойна перасоўвацца і не адчуваць сябе абдзеленым.
Завяршыўся семінар агляднай экскурсіяй па сацыяльна значных аб’ектах Лунінца. Яго ўдзельнікі адзначылі добразычлівасць людзей, прыгажосць і чысціню райцэнтра.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть