Благотворительность

Камфортныя ўмовы для матуль

роддомствораны ў радзільным аддзяленні УАЗ “Лунінецкая ЦРБ». Хаця не толькі жанчыны, але і іншыя пацыенты, а таксама наведвальнікі бальніцы адзначаюць прыгажосць, дагледжанасць прылягаючай тэрыторыі, чысціню, утульнасць — у калідорах і палатах.

Не хавае задавальнення ад умоў працы і загадчыца акушэрска-гінекалагічнага аддзялення Ірыіна Міралюбава. Па яе словах, з пачатку 2015 года тут нарадзілася 247 малышоў. Крыху менш, чым было зарэгістравана за аналагічны перыяд летась. Але гэта зусім не азначае, што колькасць нованароджаных зніжаецца — наадварот, з года ў год яна расце. Проста некаторыя немаўляты паяўляюцца ў Пінскім міжраённым раддоме, што абумоўлена дэфіцытам кадраў у Лунінцы. Напрыклад, калі парадзіха звернецца за дапамогай ноччу, яе абавязкова агледзяць, і ў выпадку актыўнай родавай дзейнасці пакінуць у стацыянары. Калі ж становішча пацыенткі дазволіць пераадолець шлях да Пінска, яе адправяць да калег у суседні раён.

Як вядома, медыцына ў нас бясплатная, а вось дзяржаўнай казне адзін койкадзень у радзільным аддзяленні абыходзіцца ў 654 тысячы 610 рублёў. Гэта — пры ўмове, што ў пацыенткі няма ніякіх ускладненняў і не праводзілася аператыўнага ўмяшальніцтва. Зразумела, што пры складаных выпадках сума павялічваецца. На платнай аснове прадастаўляюцца паслугі родадапамогі іншаземкам (за выключэннем расіянак).

У сярэднім жанчыны знаходзяцца ў раддоме каля 5 дзён. Ніколі не пустуе палата павышанай камфортнасці. Ад звычайных яна адрозніваецца наяўнасцю шафы, халадзільніка, тэлевізара, мікрахвалевай печы, канапы і часопіснага століка, а таксама магчымасцю наведвання родзічамі. Кошт за суткі вагаецца ў межах 30 тысяч рублёў.

Параўнаўча нядаўна трапіла сюды на лячэнне Вольга АРАБЕЙ, якая планавала роды ў Пінску. Але тут настолькі ўсё спадабалася — умовы, адносіны медработнікаў, — што сваё рашэнне маладая жанчына змяніла. У ліпені ў яе паявіўся хлопчык Цімур вагой 3500 грамаў і ростам 45 сантыметраў. Цяпер Вольга спасцігае важную і складаную навуку — быць мамай. Новыія абавязкі з’явіліся і ў таты Віталя. А колькі радасці прынёс унук бабулі і дзядулі — Валянціне і Івану Емельяновічам! Пасля папаўнення сям’я Арабей плануе жыць у доме, пабудаваным у Азярніцы. Бацькі спадзяюцца, што чыстае паветра і рэчка, якая працякае побач, пойдуць на карысць малышу, умацуюць яго імунітэт.

У нашай размове Ірыіна Мікалаеўна працытавала прыгожае выказванне: “Гінекалогія — гэта рамяство, а акушэрства — мастацтва”. Сапраўды, роды — натуральная і простая з’ява, але ў той жа час — непрадказальная і складаная. У радзільным аддзяленні, дзе пануюць камфорт і дамашняя ўтульнасць, добра валодаюць “навукай аб жанчыіне”. А яшчэ тут не хаваюць надзеі на прыбыццё маладых спецыялістаў, і тады справы пойдуць яшчэ лепш!

Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть